Свет99

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі

У той час, як за апошнія 50 гадоў каталікоў ва ўсім свеце стала ўдвая болей, колькасць святароў няўмольна зніжалася. Гэты разрыў прывёў да глабальнага зруху ў геаграфіі пакліканняў. Цяпер у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга больш семінарый, чым у Польшчы, а ў Індыі — больш, чым у Італіі. У прычынах разбіраліся журналісты The Wall Street Journal.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

З 1970 года колькасць каталікоў у свеце падвоілася, а вось колькасць святароў, наадварот, зменшылася. Старэйшае пакаленне ксяндзоў адыходзіць, а маладых, гатовых іх замяніць, катастрафічна не хапае. У выніку некаторыя парафіі застаюцца без пастыра. Па ўсёй Еўропе — у гістарычным сэрцы Касцёла, якое стагоддзямі рыхтавала місіянераў для ўсяго свету, — семінарыі зачыняюцца або аб'ядноўваюцца.

Напрыклад, семінарыя Святога Патрыка непадалёк ад Дубліна (Ірландыя), некалі найбуйнейшая ў свеце, разлічаная на 500 студэнтаў, цяпер прымае ў сярэднім толькі 15 новых семінарыстаў у год. 130‑гадовая семінарыя Святога Яна ў Англіі была зачынена ў 2021 годзе пасля таго, як не атрымала ніводнага новага абітурыента. Падобная тэндэнцыя назіраецца і ў Італіі, дзе семінарыя ў Венегона, разлічаная на 600 семінарыстаў, сёння навучае ўсяго 54.

Рэзкае зніжэнне колькасці маладых людзей, якія жадаюць стаць ксяндзамі, працягваецца ўжо не першае дзесяцігоддзе, а пандэмія толькі паскорыла гэты працэс. У глабальным маштабе з 2011 па 2023 год колькасць семінарыстаў скарацілася прыкладна на 14 000 чалавек — да 106 495.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Чаму маладыя людзі больш не ідуць у ксяндзы?

На погляд WSJ, гэты крызіс мае некалькі глыбінных прычын, якія ўзаемна ўзмацняюць адна адну.

У мінулым святарства было не толькі духоўным пакліканнем, але і шанцам атрымаць адукацыю і пажыццёвую працу ў грамадстве, дзе многія былі непісьменнымі і беднымі. Мець ксяндза ў сям'і лічылася гонарам.

Сёння ўсё змянілася. Секулярызацыя, гучныя скандалы, цяжкасці цэлібату і шырокія кар'ерныя магчымасці ў свецкім жыцці, — усё гэта адштурхоўвае маладых людзей ад рэлігійнага шляху.

Да таго ж, падзенне нараджальнасці ў Еўропе азначае, што сем'і, асабліва калі ў іх адзінае дзіця, радзей заахвочваюць сыноў станавіцца святарамі.

«Калі ты едзеш у метро ў каларатцы, людзі могуць наўмысна вылаяцца табе ўслед», —

распавядае 29‑гадовы Андрэа Свіч, які вучыцца на шостым, апошнім курсе семінарыі ў Венегона. Дзеля святарства ён пакінуў кар'еру фізіятэрапеўта і дзяўчыну. Яго сёстры не ўхвалілі такі выбар. Аднак Андрэа бачыць у гэтым і станоўчы бок: «Сёння ніхто не становіцца ксяндзом дзеля заробку ці сацыяльнага статусу».

З 20 семінарыстаў, якія паступілі разам з ім, восем ужо сышлі.

Адзін на ўсіх

Для Касцёла недахоп пакліканняў азначае, што тыя, хто ўсё ж адказвае на Божы заклік, вымушаны рабіць больш, маючы менш рэсурсаў.

У касцёле Святога Патрыка ў Белфасце (Паўночная Ірландыя) ксёндз Юджын О'Ніл цяпер адзіны святар — упершыню за два стагоддзі існавання парафіі. Яшчэ ў пачатку 1990‑х у яго дыяцэзіі было больш за 200 ксяндзоў. Цяпер — усяго 27.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Недахоп людзей азначае менш часу на душпастырскую апеку. Раней святары наведвалі хворых і пажылых парафіян дома раз на месяц. Потым — раз на два месяцы, затым — раз на квартал. «Цяпер нават гэта для мяне немагчыма», — прызнаецца ксёндз О'Ніл.

Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да трансфармацыі самой ролі ксяндза. Як адзначае сам О'Ніл, ён вымушаны пераходзіць ад мадэлі «выканаўцы ўсяго» да ролі «арганізатара» або «каардынатара», які актыўна прыцягвае свецкіх вернікаў да служэння ў парафіі.

На думку ксяндза О'Ніла, будучыня святарства ў Еўропе — за святарамі з іншых кантынентаў. Калі ён летам быў у адпачынку, яго замяняў ксёндз, які прыляцеў з Уганды. «Раней Ірландыя пасылала святароў па ўсім свеце. Цяпер яны павінны прыязджаць сюды», — робіць выснову ён.

Новы цэнтр гравітацыі Касцёла

Усё большая залежнасць Касцёла ад святароў з Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі азначае гістарычны зрух. Паводле звестак Ватыкана, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга цяпер больш семінарый, чым у Польшчы, а ў Індыі — больш, чым у Італіі. А на нядаўнім папскім канклаве еўрапейскія кардыналы ўпершыню апынуліся ў меншасці.

Але па меры росту ўзроўню жыцця ў іншых частках свету колькасць семінарыстаў пачынае зніжацца і там. У 2023 годзе колькасць пакліканняў у семінарыі скарацілася на 1,3% у Амерыцы і на 4,2% у Азіі. Афрыка, адзіны рэгіён з ростам колькасці семінарыстаў, вырасла ўсяго на 1,1%.

Графік: The Wall Street Journal

На Філіпінах, у адным з бастыёнаў азіяцкага каталіцызму, ужо занепакоеныя тым, што моладзь губляе цікавасць да святарства.

«Канкурэнцыя з боку сацыяльных сетак і іншых прыярытэтаў вельмі высокая», — кажуць мясцовыя біскупы.

Тым не менш, залежнасць Касцёла ад глабальнага Поўдня будзе толькі расці. Адна з галоўных «кузняў кадраў» — невялікі горад Ледалера на востраве Флорэс ва ўсходняй Інданезіі. Гэта адзін з самых бедных рэгіёнаў краіны, і магчымасцей для працы тут няшмат. Многія маладыя людзі гатовыя адмовіцца ад свецкіх задавальненняў, каб стаць місіянерамі за мяжой.

«Мы прыязджаем у Еўропу, каб вярнуць веру, якую еўрапейцы калісьці прынеслі нам», — кажа семінарыст Луіс Дыега Ліка, які спадзяецца стаць місіянерам у Італіі.

Аднак, як адзначаюць аўтары, такі шлях звязаны з сур'ёзнымі выклікамі: культурнай адаптацыяй, неабходнасцю вывучаць новыя мовы і сутыкненнем з незнаёмымі душпастырскімі праблемамі, невядомымі на яго радзіме: бяздомнасцю, наркаманіяй, глыбокай адзінотай людзей у багатым грамадстве. Хоць гэты глабальны зрух і з'яўляецца адзіным спосабам падтрымаць жыццё многіх парафій на Захадзе, ён не з'яўляецца панацэяй.

Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Alessandra Tarantino

На фоне гэтага Папа Леў XIV заклікаў вернікаў рабіць больш для прыцягнення моладзі ў Касцёл. Ён робіць свой унёсак: гэтым летам пантыфік прымаў у Ватыкане каталіцкіх уплывовых асоб з сацыяльных сетак і ўдзельнічаў у Сусветных днях моладзі, якія наведалі каля мільёна падлеткаў і маладых людзей.

Нядаўна ў Ватыкане быў кананізававаны першы каталіцкі святы з пакалення міленіялаў — Карл Акуціс, падлетак, які выкарыстоўваў інтэрнэт для евангелізацыі. Гэты крок разглядаецца як спроба звярнуцца да моладзі на зразумелай ёй мове.

Каментары9

  • пласцінка пратухла
    25.09.2025
    11, метадычка камуністаў. Вера вырошчвае чалавека з сумленнем. А чалавека сумлення цяжка кантраляваць - яго не запалохае начальства, яго не заманіць хабар, ён не змаўчыць пры несправядлівасці. Ён будзе шылам у азадку сістэмы.
    А вось людзі без унутранага стрыжня сумлення і маралі, людзі статку - і ёсць апора сістэмы і дойная карова маркетынгу.
  • Міхась
    25.09.2025
    пласцінка пратухла, бацькі і сацыяльныя інстытуты павінны чалавека вырошчваць эмпатычным і сумленным. Царква была патрэба, калі не было крымінальнага кодэксу. А цяпер гэта павінен быць толькі кружок па інтарэсах, для тых хто любіць казкі.
  • Шыпшынец (Верасеньскі ружанец)
    25.09.2025
    пласцінка пратухла,
    Сумленьне бацькоў вырошчвае сумленьне, а ня вера. Добрыя і дрэнныя людзі ёсьць і сярод веруючых і сярод няверуючых. Веруючыя бясконца й бязьмежна немцы зьнішчылі паўЕўропы ў 20 стагодзьдзі, а другую палову тым чысам зьнішчалі няверуючыя атэісты. Бясконца веруючыя гішпанцы вынішчылі палову абедзьвюх Амерык толькі для таго, каб укараніць свайго Бога й натырыць золата й срэбра.

    Вера не мае нічога агульнага з дабрынёй і сумленьнем.

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць