Буйны беларускі анлайн-рытэйлер 21vek.by пачаў прадаваць будаўнічыя матэрыялы і запусціў спецыяльны ангарны комплекс у Мінску для гэтага.

Пакуль іх дастаўка працуе ў Мінску і Мінскім раёне. Стратэгічная мэта — зрабіць заказ будаўнічых матэрыялаў анлайн даступным для ўсёй краіны. Пра гэта Office Life распавялі ў кампаніі.
Будаўнічыя матэрыялы — адзін з найбольш кансерватыўных сегментаў. Большасць пакупак у ім па-ранейшаму адбываецца афлайн і найчасцей у некалькі этапаў. У 21vek.by лічаць, што рынак e-commerce у Беларусі даўно выйшаў за межы катэгорый тэхнікі, мэблі і тавараў для дома. Таму ў кампаніі вырашылі запусціць новы напрамак.
Праект атрымаў назву «21vek.by буд». Яго мэта — прыбраць бар’еры і даць пакупніку магчымасць замовіць умоўныя цэглу, блокі або металадахоўку анлайн так жа, як тэлевізар або шыны.
Каментары