Кіно77

Гран-пры «Лістапада» атрымаў фільм эстонскага рэжысёра

Гран-пры «Золата Лістапада-2017» за найлепшы фільм атрымала карціна «Лістапад» (Эстонія, Нідэрланды, Польшча), перадае карэспандэнт БелТА з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Рэжысёр фільма-пераможцы Райнер Сарнет, прымаючы ўзнагароду, адзначыў, што, працуючы над карцінай, яе стваральнікі хваляваліся, ці будзе яна зразумелая іншым этнасам, бо здымалі на аснове эстонскай народнай міфалогіі. Таму ён рады, што фільм добра прыняты і высока ацэнены.

Райнер Сарнет падчас узнагароджання.

У гэтай карціны таксама прыз «За найлепшае гукавое (музычнае) рашэнне фільма» і прыз «За найлепшую аператарскую работу імя Ю.А. Марухіна».

Прыз «За найлепшы сцэнар» журы прысудзіла Асіфу Рустамаву, Ільгару Наджафу, Рулофу Яну Мінебо - карціна «Гранатавы сад», рэжысёр Ільгар Наджаф (Азербайджан).

Найлепшую мужчынскую ролю, на думку журы, сыграў Майнхард Нойман ў фільме «Вестэрн», рэжысёр Валеска Грызебах (Германія, Балгарыя, Аўстрыя), а найлепшую жаночую - Ірына Гарбачова ў карціне «Арытмія», рэжысёр Барыс Хлебнікаў (Расія, Фінляндыя, Германія).

У «Арытміі» таксама спецыяльны прыз журы.

Узнагароду за найлепшую рэжысуру атрымаў Шарунас Бартас - фільм «Шаць» (Літва, Францыя, Польшча, Украіна). Акрамя таго, дыпломы асноўнага конкурсу атрымалі акцёр Гурбан Ісмаілаў («Гранатавы сад») і найлепшая пара - Вераніка Лін і Альда Найт з фільма «Кандэларыя», рэжысёр Джоні Хендрыкс Інестроса (Калумбія, Германія, Нарвегія, Аргенціна, Куба).

XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» праходзіў з 3 па 10 лістапада. 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў2

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць