Навука і тэхналогіі2222

Кіраўнік «Беларусь-24» паведаміў, што тэлеканал і надалей будзе выкарыстоўваць транслітарацыю назваў з рускай мовы

Жыхар Мінска Максім Ляшко зацікавіўся, чаму тэлеканал «Беларусь-24» выкарыстоўвае ў бягучым радку ў сваіх выпусках навінаў транслітарацыю беларускіх назваў з рускае мовы.

На афіцыйны запыт яму прыйшоў адказ за подпісам галоўнага дырэктара тэлеканала А. Мартыненка, з якога вынікае, што ў выпусках навін і надалей будзе выкарыстоўвацца транслітарацыя з рускай мовы.

У прыватнасці, у лісце паведамляецца, што мэта тэлеканала — «данесці праўдзівую інфармацыю аб падзеях, што адбываюцца ў нашай краіне, да шырокай рускамоўнай, а таксама англамоўнай глядацкай аўдыторыі».

Не зусім зразумелым выглядае тлумачэнне выкарыстання рускай мовы для транслітарацыі назваў: 

«Таму мы рыхтуем выпускі навін на рускай мове і перакладаем іх на англійскую. Бягучы радок складаем на англійскай, у тым ліку і напісанне геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, з ліста вынікае, што тэлеканал не плануе ўносіць змены ў цяперашнюю сістэму працы. 

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць