Грамадства7474

На 108-ым годзе жыцця памёр Барыс Кіт

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына) на 108-м годзе жыцця памёр вядомы навуковец Барыс Кіт.

Пра смерць Барыса Кіта паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў сям'і беларуса. Пасля рэвалюцыі выехаў на радзіму бацькі ў вёску Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Навагрудскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, працаваў дырэктарам Віленскай і Наваградскай беларускамоўных гімназій, настаўніцкіх семінарый у Паставах і Маладзечне.

У 1930-я двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1944 быў арыштаваны нацысцкім гестапа і прысуджаны да смерці, але яго цудам уратавалі два яго былыя вучні.

Пасля вайны эміграваў у ЗША.

У ЗША ён працаваў на касмічнае агенцтва НАСА, распрацоўваў паліва для ракетных рухавікоў.

На пенсію Кіт пераехаў з ЗША ў Нямеччыну, у Франкфурт-на-Майне, каб быць бліжэйшым да Бацькаўшчыны. Колькім людзям ён дапамог!

Чытайце таксама:

«Яшчэ жыву!»: Барысу Кіту споўнілася 107 гадоў

Тры арышты, настаўніцтва, астранаўтыка: успаміны Барыса Кіта

Каментары74

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку1

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку1

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць