Свет66

Памёр легендарны прапаведнік Білі Грэм, які быў дарадцам і духоўнікам 12 амерыканскіх прэзідэнтаў

Пастар амерыканскай баптысцкай царквы, адзін з самых уплывовых прапаведнікаў 20-га стагоддзя Білі Грэм памёр ва ўзросце 99 гадоў. Ён памёр у сваім доме ў Манрэаце ў Паўночнай Караліне, паведаміў спікер евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма.

Грэм стаў адным з самых вядомых апалагетаў хрысціянства, пачаўшы сваю глабальную місію на стадыёнах і арэнах Лондана ў 1954 годзе.

Па некаторых ацэнках, за час 60-гадовай місіянерскай дзейнасці Грэма, яго пропаведзі праслухалі сотні мільёнаў людзей.

Да мільёнам з іх Грэм звяртаўся з тэлеэкрана — ён быў першым, хто выкарыстаў гэта сродак камунікацыі ў такіх маштабах, каб несці пропаведзь пра выратаванне.

Грэм быў асабістым сябрам некалькіх амерыканскіх прэзідэнтаў, у тым ліку Трумана, Ніксана і Абамы.

Барак Абама стаў 12-м прэзідэнтам, які сустракаўся з Грэмам, наведаўшы прапаведніка ў яго доме ў Паўночнай Караліне ў 2010 годзе.

Пазней Грэм прызнаў, што блізкасць да ўлады магла скампраметаваць яго місіянерскую дзейнасць.

«Калі б у мяне была магчымасць пачаць усё зноў — я пастараўся б пазбегнуць удзелу ў любых палітычных кампаніях. Адзіная годная справа для прапаведніка — несці слова Божае».

Каментары6

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць