Кампанія Amazon завяршае будаўніцтва гіганцкага гадзінніка, які мае працаваць 10 тысяч гадоў ФОТА
Будаўніцтва гіганцкага механічнага гадзінніка, ініцыяванае кіраўніком кампаніі Amazon Джэфам Безасам, падыходзіць да завяршэння. Гадзіннік размешчаны ўнутры скалы каля касмадрома Blue Origin, што ў заходнім Тэхасе, а на рэалізацыю праекта выдаткавана 42 мільёны даляраў ЗША.

Як заяўвіў сам Безас на сваёй старонцы ў «Твітары», гадзіннік мае прапрацаваць як мінімум 10 000 гадоў.
Шахта для ўстаноўкі гадзіннікавага механізму глыбінёй 152 метра была прарыта яшчэ некалькі гадоў таму. Вакол шахты ўзведзена спіральная лесвіца для будаўніцтва і абслугоўвання гадзінніка, «сэрцам» якога з'яўляецца гіганцкі маятнік вагой 280 кілаграмаў. Акрамя гэтага, у канструкцыі выкарыстоўваюцца 20 велізарных шасцерняў дыяметрам да 2,5 метра, самая масіўная з якіх важыць 450 кілаграмаў. Сілкавацца ўвесь механізм будзе сонечнай энергій.

«За час працы гэтага гадзінніка перастануць існаваць Злучаныя Штаты Амерыкі, узнікнуць новыя цывілізацыі, будуць вынайдзеныя новыя формы праўлення. Ніхто не можа сабе ўявіць, якім будзе свет, калі гэты гадзіннік перастане працаваць», — сказаў Безас.
Варта адзначыць, што некаторыя выказалі думку, што гадзіннік наўрад ці прапрацуе такі вялікі час: яго металічныя элементы могуць сапсавацца праз трэнне, якое між імі ўзнікае, а таксама карозію.
Пасля запуску гадзінніка ён будзе адкрыты для бясплатнага наведвання.
Каментары