Грамадства1111

Мілінкевіч у Празе

Па прылёце зь Менску ў Прагу 12 кастрычніка Аляксандар Мілінкевіч правёў перамовы з міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам.

Па прылёце зь Менску ў Прагу 12 кастрычніка Аляксандар Мілінкевіч правёў перамовы з міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам. Сустрэча адбывалася ў праскім аэрапорце Рузыне. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Чэхіі накіроўваўся ў Люксэмбург на сустрэчу Рады міністраў Еўрасаюзу, куды запрошаны міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Падчас перамоваў з К. Шварцэнбергам лідэр Руху «За Свабоду» ахарактарызаваў сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі і выклаў сваю пазыцыю адносна дыялёгу ЭС зь Беларусьсю. Ён падкрэсьліў важнасьць распрацоўкі дарожнай мапы паляпшэньня адносінаў ЭС‑Беларусь, а таксама строгі і апэратыўны кантроль выкананьня ўмоваў дыялёгу беларускім бокам.

«Чэхія — краіна, якая вельмі добра разумее выклікі, што стаяць перад Беларусьсю. Чэскі ўрад праводзіць пасьлядоўную палітыку падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці і заўсёды выступаў за правядзеньне маральнай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Са студзеня па ліпень 2009 года Чэхія будзе ажыцьцяўляць старшынства ў ЕЗ і нам вельмі важна падтрымліваць шчыльны кантакт з чэскімі партнэрамі», падкрэсьліў Аляксандар Мілінкевіч.

Вечарам 12 кастрычніка Мілінкевіч і старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» Іна Кулей узялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці Форуму 2000 і правялі перамовы з Вацлавам Гавэлам, па ініцыятыве якога з 1997 г. штогод праводзяцца ўплывовыя міжнародныя канфэрэнцыі па актуальных праблемах сёньняшняга сьвету. Тэма сёлетняга спатканьня «Паміж адкрытасьцю і фундамэнталізмам у 21 стагодзьдзі: традыцыя і сучаснасьць». Удзел у Форуме бяруць больш за 80 вядомых у сьвеце палітыкаў, бізнэсоўцаў і дзеячаў культуры.

У праграме візыту Аляксандра Мілінкевіча — даклад на пленарным паседжаньні Форуму 2000 на тэму стасункаў паміж беларускай дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю, удзел разам з Адамам Міхнікам у дыскусіі «Палітычная сцэна Беларусі ў 2008 годзе», сустрэча з прэм’ер‑міністрам Чэхіі Мірэкам Тапалянэкам, перамовы ў чэскім МЗС, сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і беларускімі студэнтамі, што навучаюцца ў Празе. У Іны Кулей заплянаваныя сустрэчы з чэскімі праваабарончымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам20

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам20

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць