Свет2121

«Калі зменіце свае падыходы, не саромейцеся — тэлефануйце, пішыце». Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам

Пра тое, што ён не будзе сустракацца з лідарам КНДР у Сінгапуры, Трамп напісаў Кім Чэн Ыну ў лісце, які апублікаваны ў афіцыйным Twitter Белага дома.

Першы ў гісторыі амерыкана-паўночнакарэйскі саміт павінен быў адбыцца ў Сінгапуры.

Амерыканскі прэзідэнт у пасланні паўночнакарэйскім лідару паведаміў, што Вашынгтон і Пхеньян доўга абмяркоўвалі сустрэчу лідараў дзвюх краін, якая павінна была адбыцца 12 чэрвеня ў Сінгапуры. «Я вельмі хацеў сустрэцца з вамі. На жаль, пасля вашых апошніх заяў, у якіх адчувалася адкрытая варожасць, я лічу недарэчным правядзенне гэтага саміту. Сустрэча ў Сінгапуры не адбудзецца», — напісаў Трамп.

«Вы кажаце пра магчымасці сваёй ядзернай зброі, але нашы магчымасці настолькі вялікія, што я малю Бога аб тым, каб мы яе ніколі не выкарыстоўвалі», — паведаміў ён.

Чытайце таксама: Паўночная Карэя прыгразіла сарваць перамовы з Трампам

Трамп пры гэтым адзначыў важнасць наладжвання дыялогу з КНДР. «Калі-небудзь я спадзяюся сустрэцца з вамі. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць вам за вызваленне амерыканскіх закладнікаў, якія цяпер знаходзяцца дома. Гэта быў прыгожы жэст, за які мы вельмі ўдзячныя», — заявіў ён.

«Калі вы зменіце свае падыходы і захочаце сустрэцца, не саромейцеся — тэлефануйце, пішыце. Зараз увесь свет і КНДР у прыватнасці пазбавіліся выдатнага шанцу на мір і будучы росквіт. Гэтая страчаная магчымасць — сапраўды сумны момант для сусветнай гісторыі», — напісаў у канцы Трамп.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале18

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя9

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

Вялікі канцэртны тур хіп-хоперкі Мэйбі Бэйбі пад пагрозай зрыву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін12

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць