Грамадства

МЗС Польшчы дае парады палякам, якія едуць у Беларусь

Міністэрства замежных справаў Польшчы выдала штогадовы даведнік «Паляк за мяжой», у якім польскім турыстам даюцца парады што да сытуацыі ў той ці іншай краіне, аб тым, якія там пануюць умовы для замежнікаў, якое заканадаўства. Якія парады даюцца тым, хто зьбіраецца ў Беларусь?

Што да правілаў перавозу грошай, дык у даведніку раяць падчас перасячэньня мяжы, незалежна ад сумаў, вызначаных заканадаўствам, уносіць у мытныя дэклярацыі ўсе грошы, якія мае дадзеная асоба, бо здараецца, што «беларускія мытнікі па-рознаму інтэрпрэтуюць гэтае заканадаўства».

Тым, хто ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, у выпадку хваробы раяць «зьвяртацца ў прыватныя мэдычныя ўстановы, якія маюць значна лепшае абсталяваньне – у дзяржаўных паліклініках можа ня быць патрэбных лекаў».

Аўтары даведніка папярэджваюць кіроўцаў, што беларуская міліцыя звычайна вельмі дакладна кантралюе рэчы, якія абавязкова павінны быць у аўтамабілі – «дадатковае кола, аварыйны знак, аптэчка, налепка зь літарамі «PL», папера аб тэхнічным аглядзе, страхоўка».

«З-за значнай адлегласьці паміж запраўкамі ў Беларусі, лепей заправіцца яшчэ ў Польшчы. Галоўныя беларускія дарогі шырокія і ўтрымліваюцца ў добрым стане, маюць добрыя знакі, за выключэньнем узбочынаў, якія ўначы цяжка пабачыць... Трэба быць асьцярожным, бо нярэдка ўначы па шашы ходзяць людзі ці хатнія жывёлы ці ляжаць вялікія прадметы. Найбольш небясьпечныя ўначы аўтамабілі, якія без аніякіх знакаў стаяць на дарогах...» – гаворыцца ў даведніку.

Аўтары пішуць, што ўзровень злачыннасьці ў Польшчы і Беларусі прыкладна параўнальны – на кіроўцаў на дарогах нападаў амаль няма, «але могуць скрасьці ці абрабаваць аўтамабіль, здараюцца дробныя крадзяжы ў гатэлях... Гатэляў няшмат, стандарт у іх нізкі, за выключэньнем некалькіх прадстаўнічых гатэляў у Менску... У правінцыі практычна няма ўмоваў для турызму, нягледзячы на вельмі багатую і прыгожую прыроду краіны».

«Беларусы звычайна, асабліва ў заходняй і паўночнай частцы краіны, ставяцца да палякаў прыязна і цёпла, шмат хто зь іх крыху гаворыць па-польску, што значна спрашчае кантакт. Дамовіцца ў штодзённым жыцьці па-ангельску, нават у вялікіх гарадах, хутчэй немагчыма» – гаворыцца ў даведніку МЗС.

Адзначаецца, што ў дзяржаўных установах і штодзённым жыцьці ў Беларусі дамінуе расейская мова і пануе бюракратыя.

«Не рэкамэндуецца набываць мяса, малако і рыбу ў невялікіх дзяржаўных крамах ці на малых кірмашах – правілы гігіены там выконваюцца слаба, а якасьць прадуктаў можа быць нізкай... На поўдні краіны варта пазьбягаць мясцовых харчоў з-за небясьпекі радыяактыўнага забруджваньня», – гаворыцца ў даведніку польскага МЗС «Паляк за мяжой».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Усе навіны →
Усе навіны

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ1

УСУ адкінулі расійскія войскі пад Дабраполлем4

Мінулай ноччу гамельчукі віртуальна апынуліся ў Бранскай вобласці

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп1

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца12

У Пакроўску зачысцілі ўсе расійскія ДРГ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць