Страшнае забойства здарылася ў Маскве. Пачалося ўсё з таго, што позна ўвечары 11 чэрвеня, адна з жыхарак Масквы ў кантэйнеры для смецця ўбачыла пакет з фрагментамі частак цела. Яна спалохалася і выклікала паліцыю.
Праваахоўнікі неадкладна прыбылі на месца здарэння. У сметніцы яны знайшлі галаву і ногі невядомага мужчыны.
Паліцыя высветліла, што ахвярай забойцаў стаў 42-гадовы беспрацоўны ўраджэнец Беларусі. Як паведаміла 13 чэрвеня Агенцтву гарадскіх навін «Масква» крыніца ў праваахоўных органах, па падазрэнні ў забойстве затрыманы 51-гадовы ўраджэнец Кемераўскай вобласці і 36-гадовая жанчына з Бранскай вобласці.
Пры ператрусе кватэры ў ванне знайшлі астатнія часткі цела забітага. Мяркуецца, што яны раздзялілі труп нажоўкай.
Каментары