Ежа44

Духмяны пірог з бацвіннем па асецінскім рэцэпце 

Зусім нядаўна я пісала, як зрабіць халаднік з бурака смачнейшым. І шмат хто ў каментарыях заўважыў, што яшчэ лепей яго гатаваць з бацвіння! 

І калі вы ўжо пакаштавалі такі халаднік, а бацвінне ў вас ўсё яшчэ не заканчваецца, паспрабуйце зрабіць з яго цудоўны пірог. Гэты рэцэпт лічыцца традыцыйным асецінскім, і пірог мае назву цахараджын.

Гэтым разам я выкарыстоўвала не бацвінне, а мангольд. Мангольд — гэта падвід бурака, але ў ежы ўжываюцца менавіта ягоныя сцёблы, а не клубні. Лісце гэтай расліны багатае на натрый, калій, магній, вітаміны А і Е.

Для цеста:

  • 300 гр. мукі;
  • 100 мл малака;
  • 100 мл вады;
  • 30 гр. масла;
  • 10 гр. свежых дражджэй;
  • 1 ч. л. цукру.

Для начыння:

  • 200 гр. бацвіння ці мангольда;
  • 100 гр. зялёнай цыбулі;
  • 200 гр. свежага сыру (напрыклад, адыгейскага);
  • 100 мл нятлустай смятаны ці ёгурту;
  • 1 ст. л. масла;
  • соль;
  • перац.

Змяшаць цёплую ваду з малаком, пакрышыць у сумесь дрожджы і дадаць цукар. Гэтую сумесь — да мукі, дадаць масла і замясіць цеста. Пакінуць яго на гадзіну, каб паднялося.

Для начыння нарэзаць бацвінне і цыбулю. Сыр пакрышыць відэльцам, змяшаць з зелянінай і смятанай, дадаць соль і перац. Начынне лепей рабіць не загадзя, а перад самым ужываннем.

Цеста абмяць і далонню сфармаваць блін таўшчынёй 7—10 мм. На блін у цэнтры пакласці начынне. Падняць краі і зашчыпнуць іх пасярэдзіне. Разраўняць пірог, каб атрымаўся блін з начыннем унутры. У цэнтры пакінуць дзірачку для выйсця пары.

Выпякаць у духоўцы 20 хвілін пры 200 градусах. Пакуль пірог гарачы, змазаць яго маслам. Смачна есці!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам17

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі15

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць