Здарэнні1111

Хлопец загінуў у ДТЗ. І тады яго бацька наняў кілера для дзяўчыны-кіроўцы

Інфармацыя пра тое, што жыхар пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна шукае выканаўцу для заказнога забойства, стала вядомая праваахоўнікам вясной гэтага года. Мэтай наёмнага забойцы мусіла быць 21-гадовая аднавяскоўка. Жыццё маладой жанчыны заказчык ацаніў у тысячу даляраў.

Мужчына лічыў яе вінаватай у смерці сына, які загінуў у ДТЗ. Жанчына была за рулём Ford Focus, які, вылецеўшы на сустрэчную паласу, урэзаўся ў аўто, у якім ехаў сын.

Суд прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з накіраваннем у выпраўленчую калёнію-пасяленне ў Гомельскай вобласці.

Але бацька прагнуў помсты. Выканаўцу забойства ён шукаў як у Беларусі, так і на тэрыторыі Расіі. Супрацоўнікі ГУБАЗіК выйшлі на грамадзяніна Беларусі 1979 года нараджэння, жыхара РФ, якому было прапанавана выканаць злачынства. Далейшая рэалізацыя злачыннага намеру праходзіла пад кантролем аператыўных супрацоўнікаў. Замоўца шыфраваўся, пазбягаючы тэлефонных размоў і іншых кантактаў праз сродкі камунікацыі: абмеркаванне ўсіх пытанняў праходзіла толькі пры асабістых сустрэчах.

Падчас адной з іх, у якасці доказу выкананай працы, умоўны «кілер» паказаў фота ахвяры з адсечанай нагой, вырабленае шляхам фотамантажу.

Пакутлівая смерць была адным з патрабаванняў замоўцы.

Пасля таго мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы АМАПу.

Падазраваны — грамадзянін Арменіі, у Беларусі ён меў від на жыхарства.

Распачатая крымінальная справа, падазраваны знаходзіцца ў ІЧУ Віцебска, паведамляе начальнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) МУС Руслан Баязітаў.

Каментары11

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць