Здарэнні22

Германія выдала Расіі меркаванага арганізатара паставак какаіну, знойдзенага ў пасольстве РФ у Аргенціне

Германія выдала Расіі меркаванага арганізатара паставак какаіну з Аргенціны ў РФ Кавальчука.

Пра гэта tass.ru паведаміў яго адвакат. «З Германіі Кавальчук экстрадаваны ў Расію. У дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА «Матроская Цішыня», яму выставілі абвінавачванне ў кантрабандзе наркотыкаў», — сказаў адвакат, адзначыўшы, што яго падабаронны вельмі стаміўся і адмовіўся ад дачы паказанняў.

У канцы лютага МЗС РФ паведаміў, што праваахоўныя органы Расеі і Аргенціны правялі сумесную аперацыю па спыненні канала пастаўкі буйной партыі наркотыкаў на еўрапейскі рынак.

Паводле расейскага замежнапалітычнага ведамства, партыя какаіну (362 кг), выяўленая ў адным з будынкаў пасольства Расіі ў Буэнас-Айрэсе, належала супрацоўніку дыпмісіі з тэхнічнага складу, які да таго моманту ўжо завяршыў камандзіроўку.

Падчас следства былі затрыманыя шэсць чалавек: трое ў Расіі, двое ў Аргенціне і адзін у Германіі (арганізатар злачыннай групы Андрэй Кавальчук).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі57

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць