Грамадства4646

«Белавія»: На борце паменела беларускай мовы, бо яе не разумеюць армяне і туркмены

Пасажыры «Белавія» усхваляваныя: ад 1 жніўня ў самалётах беларускай авіякампаніі амаль перастала гучаць беларуская мова.

Вось што піша ў сваім фэйсбуку Дзмітрый Дрыгайла, віцэ-прэзідэнт кампаніі «ТэлеТрэйд»:

«Фактычна па-беларуску бортправаднікі толькі вітаюцца, а ўсю астатнюю інфармацыю: дэманстрацыю аварыйна-выратавальных прыстасаванняў, прапанову ежы-напояў, гатоўнасць да вылету агучваюць толькі па-руску і па-англійску. Пілоты таксама вітаюць пасажыраў на борце самалёта па-руску. Адсюль вынікае лагічнае пытанне: чаму так? І чаму нельга рабіць абвесткі па-беларуску?»

Гэтыя пытанні мы адрасавалі прэс-сакратарцы «Белавія» Вользе Шчуко.

«Беларуская мова не знікала з бортаў беларускага перавозчыка, моўныя змены закранулі толькі iнфармацыю ў частцы дэманстрацыі ўзлётна-выратавальнага абсталявання.

Мы з павагай ставімся да беларускай мовы і менавіта таму, уся іншая інфармацыя (прывітанне, інфармацыя аб харчаванні, важная інфармацыя перад узлётам і пасадкай і іншае) аб'яўляецца бортправаднікамі на беларускай мове.

Дэманстрацыя выратавальнага абсталявання — адна з самых важных частак інфармацыі, якую бортправаднікі абавязаны данесці да пасажыраў.

Авіякампанія «Белавія» робіць усё, каб палёт праходзіў, у першую чаргу, бяспечна і камфортна.

Змены ў моўнай падачы інструктажа звязаны з вялікай колькасцю зваротаў грамадзян Казахстана, Туркменістана, Азербайджана, Грузіі, Арменіі і іншых, якія не валодаюць ні беларускай, ні англійскай мовамі, але разумеюць рускую», — гаворыцца ў афіцыйным пісьмовым адказе «Белавія».

Каментары46

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць