Улада4242

Тацяна Казыра будзе думаць да серады

«Яна мне сёньня пазваніла а 3-й ночы і гаварыла, што хоча вярнуцца, — расказала ейная бабуля. — Яна вельмі сумуе».

Да 19 лістапада непаўналетняя беларуска Таццяна Казыра павінна канчаткова вырашыць, ці хоча яна вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Аб гэтым БелаПАН паведаміла бабуля дзяўчыны Надзея Новік.

Паводле яе слоў, Т.Казыра даслала ёй ліст, у якім напісала, што сумуе і хоча вярнуцца.

«Яна мне сёння пазваніла а 3-й ночы і гаварыла, што хоча вярнуцца, — расказала Н.Новік. — Яна вельмі сумуе. Гаворыць, што калі, напрыклад, ідзе ў краму, то ёй падаецца, што яна бачыць твары сяброў і знаёмых «.

Н.Новік зазначыла,

што сям’я Запата, у якой жыве дзяўчына, прапанавала ёй «добра падумаць».
«Да серады ёй далі тэрмін для роздуму «, — паведаміла Н.Новік.

Н.Новік таксама абвергнула інфармацыю аб тым, што прычынай вяртання дзяўчынкі з’яўляецца «нешчаслівае каханне».

***

5 жніўня Т.Казыры, якая знаходзілася ў ЗША на аздараўленні па чарнобыльскай праграме, разам з групай беларускіх дзяцей павінна была вылецець з Сан‑Францыска ў Мінск, аднак да прызначага часу не прыбыла ў аэрапорт. Пазней стала вядома, што дзяўчына падала ў іміграцыйную службу дакументы для прадаўжэння гасцявой візы і застаецца ў ЗША, каб дачакацца рашэнян ўладаў.

У верасні пасольствы замежных краін пацвердзілі інфармацыю аб прыпыненні Мінскам праграм аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой.

Згодна з указам прэзідэнта ад 13 кастрычніка, беларускія арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленне толькі ў тыя замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы, што прадугледжваюць дзяржаўныя гарантыі бяспечнага знаходжання беларускіх дзяцей на аздараўленні ў гэтай краіне і іх своечасовае вяртанне. На аздараўленне за мяжу змогуць выязджаць дзеці да 14 гадоў і не больш за тры разы ў адну і тую ж дзяржаву. Выключэнне складае выезд у тыя замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы да 1 кастрычніка 2008 года.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць