Эканоміка11

ЕАБР прагназуе запаволенне эканамічнага росту Беларусі і інфляцыю ў 2019-м

Экспэрты Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР) прагназуюць запаволеньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе больш як у два разы — да 1,7% з чаканых у 2018 годзе 3,8%. Прагноз асноўных макраэканамічных паказьнікаў Беларусі ўтрымліваецца ў абноўленым макрааглядзе, які апублікаваў ЭАБР. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за год ва ўсіх галінах эканомікі.

Экспэрты банку пагоршылі ацэнку росту ВУП Беларусі на 2019 год у канцы жніўня да 1,7%. Яшчэ ў чэрвені 2018 году экспэрты прагназавалі рост ВУП у 2019 годзе на ўзроўні 1,9% у параўнаньні з папярэднім годам, а ў лютым прагноз быў 2,1%.

У 2020 годзе, паводле абноўленага прагнозу, эканоміка Беларусі можа вырасьці на 2,1%.

У дакладзе адзначаецца, што рост ВУП Беларусі на ўзроўні 3,8% у 2018 годзе — самым высокі з 2011 году. Пры гэтым рост беларускай эканомікі на ўзроўні 2% адпавядае яе патэнцыйнаму ўзроўню, мяркуюць аналітыкі.

Экспэрты банку чакаюць, што інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе вырасьце да 5,3% — з 5,1%, якія чакаюцца ў 2018-м. У 2020 годзе ЭАБР прагназуе зьніжэньне росту спажывецкіх цэн у Беларусі да 4,9%.

ВУП Беларусі вырас на 4,5% за першае паўгодзьдзе 2018 году да аналягічнага леташняга пэрыяду, згодна са зьвесткамі Белстату. Па мэтавым прагнозе беларускіх уладаў, у 2018 годзе прырост ВУП павінен скласьці ня менш за 3,5%.

У красавіку 2018 году Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2018 годзе: 2,8% замест раней акрэсьленых 0,7%. Паводле прагнозу МВФ, у 2019 годзе ВУП Беларусі складзе 2,4%. Інфляцыю на 2018 год раней прагназавалі ня большай за 7,5%, цяпер — ня большай за 6%.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця чакае, што беларуская эканоміка ў 2018 годзе вырасьце на 3%. Усясьветны банк прагназуе рост ВУП на 2,9% у 2018 годзе, 2,7% — у 2019-м і 2,5% — у 2020 годзе.

На 2018 год прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 3,5%. У 2017 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 2,4%. Прагноз росту на 2017 год быў меншы — 1,7%. ВУП Беларусі падаў два гады запар: мінус 3,8% за 2015 год, мінус яшчэ 2,5% за 2016-ты.

Каментары1

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць