Інтэрнэт і СМІ4040

Перлін пра сваю праграму: Гэта самы гучны старт беларускага шоу на тэлебачанні

Яўген Перлін, які стаў вядучым новага суботняга вячэрняга шоу на БТ «Макаёнка, 9», адказаў праз мабільную праграму INSYNC.BY на крытыку новай праграмы ў інтэрнэце. Нагадаем, інтэрнэт крытычна ўспрыняў новае шоу БТ. Людзі пакідалі з'едлівыя каментары наконт новай праграмы, а колькасць адмоўных ацэнак на ютубе ў шмат разоў перавышае колькасць пазітыўных ацэнак.

Чытайце таксама:

Інтэрнэт крытычна прыняў гумарыстычнае шоу БТ

Віктар Марціновіч: Што было б, каб Перлін запрасіў на сваё шоу Макея

Курэйчык пра «Макаёнка, 9»: Паспяховае шоу будзе тады, калі першы яго жарт будзе пра Лукашэнку

Перлін заявіў, што праграма — не класічнае light night show, а інфармацыйна-забаўляльнае шоу, прычым «інфармацыйна» — на першым месцы. Пілотны выпуск быў зняты больш за год таму, яшчэ ў жніўні 2017 года, аднак да эфіру шоу дайшло толькі цяпер.

Творчая група складаецца ўсяго з 15 чалавек, з іх жарты піша толькі 1 чалавек — Андрэй Макаёнак.

Вядучы прызнаўся, што імправізацыі ў першым выпуску не было. Усё здымалася па сцэнары, паколькі «не было часу».

Таксама Перлін адказаў, што самы няўдалы момант праграмы — масоўка:

«Да саміх людзей, вядома, ніякіх пытанняў няма. Проста так атрымалася. Мы гэты момант упусцілі».

Шоумэн распавёў, што ў Белтэлерадыёкампаніі задаволеныя стартам, але прызнаюць, што праграму трэба дапрацоўваць:

«Усе разумеюць, што там яшчэ праца і праца».

Перлін прызнаецца, што незадаволены сабой у кадры. Тлумачыць гэта тым, што галава была забітая шмат якімі пытаннямі. Маўляў, умоўны Ургант не клапоціцца, ці прыйдзе госць і як яго сустракаюць.

Крытыку шоу вядучы ўспрыняў пазітыўна:

«Мы чакалі бурнай рэакцыі. Усё адно, станоўчай ці негатыўнай. Усе, і я, які працаваў многія гады на Еўрабачанні, разумелі: беларусаў ніколі хваліць беларусы асабліва не будуць».

Перлін сказаў, што настолькі моцнай рэакцыі на сваё шоу яны нават не чакалі:

«Гэта самы гучны старт беларускага шоу на тэлебачанні».

Каментары40

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць