Грамадства2323

Надпісы на трыумфальнай арцы ў Магілёве ўсё ж зрабілі па-беларуску ФОТА

Трыумфальная арка, якая размешчаная на ўездзе ў Магілёў з менскага кірунку, займела надпіс на беларускай мове. З абодвух бакоў на версе аркі размешчанае беларускамоўнае прысвячэнне: «Стваральнікам Магілёва ў гонар 750-годдзя горада», піша narodny.org.

Сённяшні выгляд аркі, фота Радыё Свабода

Паводле першапачатковых праектаў, якія былі прадстаўленыя ўладамі грамадзкасьці, усе надпісы на арцы было запланавана выканаць на рускай мове.

Гэта выклікала справядлівае абурэньне людзей. Партыя БНФ накіравала ў магілёўскі гарвыканкам зварот з патрабаваньнем перагледзець праект у накірунку выкарыстаньня ў аздабленьні аркі беларускай мовы і беларускіх нацыянальных традыцыяў: «Магілёў — беларускі горад, і вітаць гасцей ён павінен па-беларуску» — падкрэсліла партыя ў сваім звароце.

Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, перагляд выявы аркі стаўся вынікам супольных намаганьняў грамадзкасьці:

«Наогул, гэтая забудова выклікае супярэчлівыя меркаванні — шмат хто з магіляўчан лічыць, што гэтая арка гораду не вельмі і патрэбная, што яна занадта дарагая і насамрэч ёсць непатрэбнай «цацкай». Але для нас, для БНФ, асабліва абуральным было тое, што вонкава аздабленне аб’екта паводле праекта было выканана на рускай мове. Як быццам бы, прыязджаючы ў Магілёў з боку Менску, вы заязджаеце ў нейкі расейскі горад.

Я размаўляў з чыноўнікамі на гэты конт, атрымалася падключыць да гэтага пытання дэпутата парламента Ігара Марзалюка, які, як магілёўскі гісторык, падтрымаў нашую пазыцыю. У выніку маем пэўны посьпех. Аб’ект, канешне, атрымаўся, як на мой погляд, вельмі эклектычны: на ім афіцыйны геральдычны сымбаль, герб Магілёва, што змяшчае «Пагоню», размешчаны па-над узнагародамі савецкага часу з састарэлай камуністычнай атрыбутыкай. Дарэчы, застаецца незразумелым размяшчэнне на аб’екце ордэна з выявай Леніна — такой узнагароды горад Магілёў нават у савецкія часы не меў (будзем на гэты конт падаваць асобны зварот). Такім чынам, выява гэтай аркі ёсьць праяўленьнем непаслядоўнасці і палавіністасці ў ідэалогіі цяперашняй беларускай дяржавы. Але, прынамсі, арка аздобленая на беларускай мове і не будзе адчуваньне, што, прыязджаючы ў Магілёў, вы заязджаеце ў нейкі Чалябінск», — сказаў Рыгор Кастусёў.

Выгляд аркі паводле першапачатковага плана.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць