Спорт

Сяргея Алейнікава звольнілі з працы ў балгарскім клубе

Футбольны клуб «Лакаматыў» з Плоўдзіва звольніў славутага ў мінулым беларускага футбаліста Сяргея Алейнікава з пасады спартыўнага дырэктара, піша «Трыбуна».

Сяргей Алейнікаў

Сяргей Алейнікаў далучыўся да «Лакаматыва» ў канцы мінулага года. Паведамлялася, што кантракт з ім заключаны на два гады. Пра прычыны скасавання супрацоўніцтва ўсяго толькі трохі больш чым праз паўгода афіцыйна пакуль не паведамляецца.

За гэты самы «Лакаматыў» з Плоўдзіва, дарэчы, выступаў беларускі паўабаронца Уладзімір Мядзведзь, пра пераход якога ў сафійскую «Славію» стала вядома ў той жа самы дзень. Пакуль цяжка сказаць, ці гэта проста супадзенне. 

63-гадовы Сяргей Алейнікаў, бадай, найлепшы беларускі футбаліст XX стагоддзя. Ён нават быў афіцыйна прызнаны такім у 2003 годзе, калі адзначалася 50-годдзе УЕФА і кожная еўрапейская краіна вызначала сваіх найлепшых футбалістаў за перыяд з 1954 па 2003 гады. 

Алейнікаў гуляў у залатым складзе мінскага «Дынама», якое ў 1982 годзе стала пераможцам чэмпіяната СССР, правёў 73 гульні за зборную СССР, разам з ёй у 1988 годзе заваяваўшы срэбраныя медалі чэмпіяната Еўропы. Акрамя таго, ён змог на заключным этапе кар'еры гульца крыху пагуляць за знакаміты італьянскі «Ювентус».

Пасля заканчэння кар'еры Алейнікаў стаў трэнерам, але тут у яго ўсё склалася горш, чым у гульца. У асноўным ён трэніраваў італьянскія клубы, але з ніжэйшых дывізіёнаў, прытым асаблівых поспехаў з імі не дабіваўся. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць