Улада66

Сідорскі: «Лібералізацыя эканомікі Беларусі павінна быць завершана да канца году»

Такую задачу паставіў перад урадам кіраўнік дзяржавы.

Мадэрнізацыя і лібералізацыя эканомікі Беларусі павінна быць завершана ў 2008 годзе. Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі 9 снежня ў Мінску на пасяджэнні Савета міністраў.

«Такую задачу паставіў перад урадам кіраўнік дзяржавы. Гэта важная стратэгічная задача, для яе вырашэння засталося менш як 20 дзён. Вы з’яўляецеся ўдзельнікамі рэалізацыі гэтай праграмы», — цытуе кіраўніка ўрада дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

С.Сідорскі падкрэсліў, што прыйшоў час хуткіх рашэнняў, якія павінны прымацца на ўзроўні ўсіх кіруючых звёнаў.
Размова таксама ідзе аб пытаннях эфектыўнага выкарыстання зямлі, уласнасці, лібералізацыі ў сістэме афармлення дакументаў.

На яго думку, павелічэнне прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў, якое цяпер назіраецца ў сувязі з уплывам сусветнага фінансавага крызісу, можна пераадолець.

С.Сідорскі канстатаваў абвастрэнне сітуацыі з запасамі гатовай прадукцыі ў лістападзе
ў сувязі са зніжэннем попыту на тавары ва Украіне, Казахстане, Расіі. «Але ў цэлым аб’ёмы запасаў прадукцыі на складах перавысілі ранейшыя ў папярэдніх месяцах на 2 працэнтныя пункты. Гэта гаворыць аб тым, што з гэтымі пытаннямі дастаткова ўпэўнена можна справіцца», — зазначыў прэм'ер‑міністр.

С.Сідорскі ўпэўнены, што ў беларускай эканоміцы ёсць рэзервы для зніжэння затрат. Так, рэкорднае падзенне цэн на нафту і матэрыялы, у тым ліку метал, дасць магчымасць беларускім прадпрыемствам знізіць затраты на вытворчасць прадукцыі. Гэта дазволіць выйсці на канкурэнтаздольныя цэны на знешніх рынках.

Прэм'ер‑міністр нагадаў аб распрацоўцы комплексных мер па мінімізацыі наступстваў сусветнага фінансавага крызісу на развіццё эканомікі Беларусі.

Гэты комплекс мер ужо зацверджаны. Акрамя таго, прыняты меры па падтрымцы банкаўскай сферы, накіраванні дастатковых рэсурсаў у гэтую сістэму. Выйшла пастанова ўрада, якая дае магчымасць прадпрыемствам самастойна фармаваць экспартныя цэны на прадукцыю. Аналагічны дакумент у найбліжэйшы час будзе прыняты і ў дачыненні да паставак тавараў на ўнутраны рынак. Усё гэта будзе садзейнічаць паступленню валюты ў Беларусь, падкрэсліў Сідорскі.

«2008 год быў даволі цяжкім, але мы завяршаем яго дастойна.
Паводле папярэдніх звестак, будуць выкананы ўсе асноўныя паказчыкі сацыяльна‑эканамічнага развіцця, за выключэннем знешнегандлёвага балансу краіны, — заявіў С.Сідорскі. — Гэта гаворыць аб тым, што ў адкрытай эканоміцы Беларусі тыя рашэнні, якія прымаліся прэзідэнтам, урадам, даюць пэўны эфект».

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары6

Цяпер чытаюць

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Усе навіны →
Усе навіны

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

ЗША вярнулі ў Вялікабрытанію сваю ядзерную зброю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць