Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў Максіма Філіповіча вінаватым у хуліганстве. Вырак — 15 сутак арышту. А прычынай стаў відэаролік, у якім Філіповіч пасварыўся з пажарным.

У суд гомельскага блогера прывезлі з СІЗА, дзе Максім Філіповіч правёў 14 сутак за разборкі ў краме. Дарэчы, па інфармацыі «Радыё Свабода», увесь тэрмін блогер трымаў галадоўку.
26 снежня Філіповіч мусіў выйсці на волю. Але замест гэтага яго даставілі на новае пасяджэнне суда, дзе пакаралі 15 суткамі арышту за лаянку ў адрас пажарнага. Пасля Філіповіча павезлі назад у СІЗА.
Нагадаем, што 28 лістапада Максім Філіповіч вёў відэатрансляцыю з пажару на гомельскім прадпрыемстве «Лінія зносу». Калі да яго падыйшоў пажарны, то пачуў у свой адрас шмат хамскіх выразаў. Пазней высветлілася, што на відэа трапіў намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Новік.
«Было вельмі складана [стрымацца]. Я ж у першую чаргу мужык. Адпрацавалі як чэрці 14 гадзін, стаміліся, а тут яшчэ ён», — каментаваў выпадак Новік.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары