Каханне і сэкс2121

Ва Украіне забаранілі сэкс без афіцыйнай згоды

11 студзеня ў сілу ўвайшлі змены ў Крымінальны кодэкс Украіны, якія тычацца сэксуальнага гвалту. Цяпер сэкс без згоды ў вуснай, пісьмовай або невербальнай форме лічыцца згвалтаваннем.

У Еўропе існуе ўсяго дзесяць краін, дзе паводле дзеючага заканадаўства на сэкс неабходна атрымаць згоду, сярод іх Вялікабрытанія, Ірландыя, Германія, Кіпр. Летам мінулага года адпаведны закон прыняў і парламент Швецыі. Зараз да гэтага спіса далучылася Украіна.

Сутнасць змен зводзіцца да наступнага: калі жанчына (пол ахвяры не важны, пацярпелым можа лічыцца і мужчына, аднак на практыцы гаворка ідзе пераважна пра жанчын) не супраціўлялася, гэта зусім не значыць, што яна была згодная на палавы акт. Мужчына мог яе запалохаць, альбо настаяць на сваім без ужывання сілы, і гэта ўжо будзе лічыцца гвалтам. Пасіўнасць партнёра не азначае згоды.

Доўгі час згвалтаванні і іншыя праявы сэкс-гвалту вызначалі праз прынцып «толькі не азначае не».

Гэта значыць, чалавек, які не хоча сэкс-кантакту з іншым чалавекам, можа цвёрда заявіць пра сваю нязгоду і, калі гэту заяву праігнаруюць, усе далейшыя дзеянні крыўдзіцеля можна расцэньваць як згвалтаванне або гвалт.

З гэтага часу будзе дзейнічаць канцэпцыя добраахвотнай згоды, ці «толькі так азначае так».

Злачынствам будзе і палавы акт з чалавекам, што спіць, так што партнёрам лепей упэўніцца загадзя, што ў іх у гэтым плане поўнае паразуменне.

Аднак як зразумець, што партнёр даў сваю згоду?

Новае заканадаўства трактуе атрыманне дазволу на сэкс даволі шырока: подпіс і пячаць у гэтым выпадку зусім не абавязковыя. Вуснага лаканічнага «так» будзе дастаткова, і нават можна абмежавацца невербальнай згодай. Гэта значыць, калі партнёр бярэ ўдзел у працэсе, гэта трэба разумець як яго дазвол на дзеянні сэксуальнага характару.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя простыя прадукты — альтэрнатыва бульбе. Раней беларусы елі менавіта іх6

Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу1

У Малдове адмовіліся рэгістраваць выбарчы блок, які правёў свой з'езд у Маскве7

Украіна трэці дзень запар атакуе Маскву дронамі3

У В'етнаме перакуліўся катар з турыстамі, больш за 30 чалавек загінулі

Ва Украіне хочуць пісаць «Берасце», а не «Брэст»61

У акупаваным Данецку ваду ўключаюць па вечарах раз на тры дні13

Беларус Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы11

Упершыню за доўгі час навукоўцы сфатаграфавалі дзіцянят снежнага барса ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць