Улада33

Гомельскае ўпраўленне КДБ адкрыла свой музей

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці 18 снежня адкрыла свой музей.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑групе УКДБ, падзея прымеркаваная да прафесійнага свята — Дня супрацоўніка органаў дзяржбяспекі, які адзначаецца 20 снежня. Канцэпцыю музея распрацавалі і ўвасобілі ў жыццё дызайнеры Святлана Наздрын‑Платніцкая і Мікалай Шкляраў.

Каб стварыць панараму падзей з 1917 года да нашых дзён, памяшканне асаблівым чынам рэканструявалі. У музеі выдзелена некалькі перыядаў, кожнаму з якіх адпавядае сваё колеравае рашэнне і напаўненне, што перадае яго характэрныя асаблівасці і атмасферу.

Паводле слоў супрацоўнікаў прэс‑групы, наведнікам адкрываюцца яркія моманты аператыўна‑службовай дзейнасці гомельскіх чэкістаў.

У раздзеле «Служым Рэспубліцы Беларусь» праз рассакрэчаныя дакументы, фотаздымкі і іншыя экспанаты расказваецца пра дзейнасць супрацоўнікаў УКДБ па супрацьдзеянні замежным спецслужбам, барацьбе з тэрарызмам, раскрыцці злачынных груп і арганізацый на сучасным этапе.

Палкоўнік КДБ у адстаўцы Мікалай Тарасаў, які 46 гадоў адслужыў у органах бяспекі, паведаміў БелаПАН, што ідэя стварэння ўласнага музея ва ўпраўленні нарадзілася яшчэ ў 60‑х гадах.

У той час ва ўпраўленні дзейнічаў «Пакой баявой чэкісцкай славы».

«Першапачаткова экспанатаў было мала — некалькі фотаздымкаў, зброя, канфіскаваная ў пасляваенны перыяд ва ўсялякіх груп і асоб», — зазначыў І.Тарасаў. У 1972 годзе ён быў абраны сакратаром партыйнага бюро ўпраўлення, па даручэнні кіраўніцтва разам з калегамі заняўся стварэннем своеасаблівай экспазіцыі, якую назвалі «Чэкісцкі пакой славы» і адкрылі ў 1973 годзе.

Сучасны музей, на думку М.Тарасава, будзе адыгрываць вялікую ролю ў выхаванні маладых чэкістаў. «І школьнікаў прыводзіць будуць сюды, напэўна, і нам, ветэранам, варта будзе паглядзець, наведаць музей, успомніць», — сказаў ветэран КДБ.

М.Тарасаў, паводле яго слоў, непасрэдна ўдзельнічаў у раскрыцці банды Ўладзіміра Юхневіча, якая дзейнічала ў Жыткавіцкім раёне каля пяці гадоў і трымала ў напружанні вёскі Кольна, Млынок і Рудню. Бандыты падпальвалі дамы, узарвалі дом участковага міліцыянера, у 1962 годзе — будынак міліцыі і пракуратуры. Потым У.Юхневіч быў прыгавораны да расстрэлу, а яго саўдзельнікі — да вялікіх тэрмінаў зняволення.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай1

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы2

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць