Спорт22

Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў

Зімовае спартыўнае свята «Мінская лыжня» адбудзецца сёння на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне Вяснянка, піша БелТА.

Першы старт будзе дадзены ў 11.00. У эстафетнай гонцы 4х3 км возьмуць удзел каманды Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Вярхоўнага суда, Канстытуцыйнага суда, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, СМІ (усяго 20 квартэтаў).

Арганізатары у 2019 годзе змянілі фармат «Мінскай лыжні» і прапанавалі прабегчы ўдзельнікам 3 км з двума агнявымі рубяжамі. Стральба (пяць стрэлаў без дадатковых патронаў) будзе арганізавана з адлегласці 45 м са становішча лежачы з малакалібернай вінтоўкі па біятлоне мішэнях дыяметрам 11,5 см.

Устаноўкі для стральбы будуць размешчаны на адным з футбольных палёў ФК «Мінск».

Працягнецца свята ў 12.20 біятлоннай гонкай з масавага старту на 1,5 км сярод жанчын. Забег атрымаў назву «Узыходзячыя зоркі».

Далей у 12.45 у эстафетнай гонцы 4х3 км стартуюць каманды сілавых міністэрстваў і ведамстваў. У 13.30 пачнецца забег 4х1,5 км з удзелам каманд цэнтральных апаратаў міністэрстваў і ведамстваў, штатная колькасць якіх складае ад 100 чалавек і больш, у 14.00 стартуюць прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў колькасцю да 100 чалавек.

У 14.30 на старт выйдуць зборныя ВНУ ў эстафеце 4х2,5 км.

У 15.15 у Вяснянцы пачнецца масавы старт у лыжных гонках на 2,5 км. Усе ўдзельнікі, якія прыйдуць да фінішу, атрымаюць памятныя медалі.

Арганізатары чакаюць на «Мінскай лыжні» больш за 5 тыс. удзельнікаў.

Для заўзятараў на працягу ўсяго дня каля лыжаролернай трасы прадугледжаны зоны актыўнасці, культурна-забаўляльная праграма, абсталяваны пункты гарачага харчавання.

У сувязі з правядзеннем свята ад 9.00 да 17.30 павялічана колькасць аўтобусаў на маршрутах №1 і 133, арганізавана праца часовага тралейбуснага маршруту №10Д «ДС Вяснянка - ст.м. Пушкінская».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны2

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць