Усяго патроху

Навукоўцы вылічылі масу Млечнага Шляху

Віктар Малышчыц назіраў метэорны дождж Персеідаў у Стаўбцоўскім раёне ля Налібоцкай пушчы.

Еўрапейскаму касмічнаму агенцтву (ЕКА) удалося вызначыць прыблізную масу Млечнага Шляху — гэта значыць Галактыкі, у якой знаходзіцца Зямля, Сонечная сістэма і ўсе бачныя няўзброеным вокам зоркі. Паводле дадзеных навукоўцаў, разліковая маса роўная 1,5 трлн сонечных мас. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай ЕКА ў чацвер заяве.

Вылічэнні былі ажыццёўлены на аснове аб'яднання дадзеных, атрыманых ад місіі тэлескопа ESA Gaia і назіранняў, праведзеных з дапамогай касмічнага тэлескопа Hubble. Папярэднія вылічэнні, праведзеныя астраномамі розных краін, паказалі на масы ад 500 млрд да 3 трлн мас Сонца. Як адзначаецца ў заяве ЕКА, такое моцнае адрозненне ў ацэнках «ў асноўным звязана з розніцай у метадах вылічэнні размеркавання ў Галактыцы цёмнай матэрыі, на якую прыпадае 90% яе масы».

Паколькі цёмная матэрыя не выпускае электрамагнітнага выпраменьвання і наўпрост не ўзаемадзейнічае з ім, гэта ўскладняе або нават робіць немагчымым яе прамое назіранне.

Непасрэдна маса планет складае толькі невялікую частку масы Млечнага Шляху, адзначаюць астраномы ЕКА. Яны паведамляюць, што ў гэтай сувязі вылічэнні былі імі зроблены метадам, заснаваным на вымярэнні хуткасцяў шаравых навал — шчыльных зорных груп, якія круцяцца вакол спіральнага дыска Галактыкі на вялікім ад яго аддаленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»7

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі5

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»7

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць