Эканоміка55

У Беларусі вызначылі патрабаванні да ручных камбайнаў для збору лясных ягад

Пастанова Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі «Аб зборы дзікарослых ягад» ўступіла ў сілу 29 сакавіка. Дакументам зацверджаная Інструкцыя аб спосабах і прыстасаваннях для збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад у лясным фондзе, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Згодна Інструкцыі, збіраць ягады дазваляецца ўручную альбо пры дапамозе ручных прыстасаванняў на дазволеных лясных тэрыторыях

Вызначаны патрабаванні да прыстасаванняў для збору, нарыхтоўкі дзікарослых ягад у лясным фондзе, якія не прыносяць шкоды ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэння.

«Прылада для збору дзікарослых ягад складаецца з зуб'я, ёмістасці назапашвальніка, трымальніка (ручкі) і адпавядае наступным патрабаванням: адлегласць паміж зубамі складае не менш за 0,5 см; корпус прыстасавання і зуб'е вырабляюцца з пластмасы, металу, драўніны, гумы або іх камбінацыі; у прыладах адсутнічаюць рэжучыя краі ў зоне зрывання ягад», — гаворыцца ў пункце 7 Інструкцыі.

Патрабаванні да матэрыялаў прылады былі вызначаныя зыходзячы з вопыту іншых краін, а таксама магчымасцяў вытворцаў.

У Інструкцыі таксама прапісана, што пры зборы чарніц і дурніц прыстасаванне варта накіроўваць пад вуглом да верхняй часткі куста, прытрымліваць сцяблінкі вольнай рукой, пазбягаць, каб у прыладу траплялі тоўстыя ніжнія часткі сцяблінак. Пры зборы журавін прыстасаванне неабходна накіроўваць па паверхні моху і сцяблінак журавін.

Акрамя таго, рэкамендуецца весці збор толькі спелых ягад у перыяд іх масавага паспявання ў сухое надвор'е, пасля сходу росы, бо гэта зніжае верагоднасць абрыву лісця.

Пастанова накіравана на павелічэнне аб'ёмаў нарыхтоўкі дзікарослых ягад у нашай краіне, эфектыўнае выкарыстанне лясной прадукцыі.

«Звяртаем увагу грамадзян на тое, што збор ягад па новых правілах можна будзе ажыццяўляць ужо з гэтага сезону. Тэрміны збору дзікарослых ягад традыцыйна вызначаюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі з улікам мясцовых умоў», — папярэдзілі ў Мінлясгасе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі3

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць