Літаратура11

4 красавіка — прэзентацыя кнігі пра славянскага генія рок-музыкі родам з Беларусі

ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 14.00.

5 красавіка ў рамках фэстывалю «Прадмова» а 14-й гадзіне на стэндзе «Акадэмкнігі» адбудзецца прэзентацыя кнігі Віталя Раковіча і Веры Савінай «Чэслаў Немен». Вядоўца — Таццяна Бембель.

Выбітны самародак, славянскі геній рок-музыкі, самы яскравы прадстаўнік прагрэсіў-рока, выканаўца духоўнай музыкі, кумір пакаленняў, кампазітар, мультыінструменталіст, вакаліст, паэт, які стаў сімвалам цэлай эпохі ў гісторыі музыкі, які злучыў у сваёй творчасці культуры Усходу і Захаду і які стварыў свой непаўторны музычны свет. Чэслаў Немэн.

Чэслаў Юліюш Выджыцкі - творчы псеўданім Немэн ён узяў пазней - нарадзіўся ў сяле Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці 16 лютага 1939 года. Тут прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.

Чэслаў Немэн - сімвал цэлай эпохі ў гісторыі музыкі.
Музыкант, мультыінструменталіст, кампазітар, спявак, паэт, мастак.
Першы «Залаты дыск» у польскай музычнай гісторыі.
Перамогі на польскіх і міжнародных фестывалях.
Выступленні ў парыжскім канцэртнай зале «Алімпія».
Удзел у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Мюнхене.
Сумесныя канцэрты са Стыві Уандэрам і Марлен Дзітрых.
Альбомы, запісаныя фірмай CВS ( «SONY»).
Узнагарода «Мідэм» у Канах, гран-пры фестывалю ў Сопаце.
Узнагарода «Залаты Крыж Заслугі» урада Польшчы у 1974 г.
Прызнаны ў Польшчы «Лепшым музыкам ХХ стагоддзя».
Шэсць «Залатых» і адзін «Плацінавы дыск».

Гэта першая кніга маштабнага праекта Веры Савінай і Віталя Раковіча Genuis loci — жыццяпісаў нашых вядомых суайчыннікаў у адлюстраваннях гістарычных падзей і ў духоўнай сувязі з радзімай.

Каментары1

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно16

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя28

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам7

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»6

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно16

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць