Улада2828

Дабілася свайго

У пятніцу Лукашэнка правёў перастаноўкі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Першым намеснікам Уладзіміра Макея стала Наталля Пяткевіч. Яна замяніла на гэтай пасадзе адыёзнага Анатоля Рубінава, чалавека сталінскіх поглядаў.

У пятніцу Лукашэнка правёў перастаноўкі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Першым намеснікам Уладзіміра Макея стала Наталля Пяткевіч. Яна замяніла на гэтай пасадзе адыёзнага Анатоля Рубінава, чалавека сталінскіх поглядаў.

Наталлю Пяткевіч адносяць да лагеру лібералаў у атачэнні Лукашэнкі. Часта менавіта гэтая «жалезная лэдзі» беларускай палітыкі агучвае найбольш непапулярныя крокі ўладаў. Так было з ільготамі, калі спн.Пяткевіч прапаноўвала скасаваць іх цалкам, з амністыяй.

Разам з тым, яна не пагаджалася з рэформай адукацыі, калі з іроніяй сказала, што можа варта адмяніць і ангельскую мову для выкладання ў школах і ВНУ, каб выпускнікі не выязджалі за мяжу.

У 2007 годзе яна мела перамовы ў Мінску з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэвідам Крэмерам. Тая сустрэча скончылася вызваленнем трох палітвязняў.

За апошні год куды толькі не ссылалі Пяткевіч. Хадзілі чуткі пра яе прызначэнне старшынём Канстытуцыйнага суду ці кіраўніцай Белтэлерадыёкампаніі. На справе ж аказалася, што пайшла на павышэнне на старой працы.

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Мікалай Снапкоў, які дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.

* * *

Наталля Пяткевіч нарадзілася ў 1972 у Мінску. Скончыла юрфак БДУ (1994). У 2001 годзе была прызначаная прэс‑сакратаром Лукашэнкі. З 2004 году — намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У 2006 годзе ёй быў забаронены выезд у краіны Еўрасаюзу і ЗША, сёлета санкцыі былі адмененыя. Кандыдат юрыдычных навук.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі6

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за18

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай15

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

У Мінску зробяць крэматорый для хатніх жывёл2

«Ставяць палітыку вышэй за мір». У Белым доме пракаментавалі рашэнне Нобелеўскага камітэта даць прэмію не Трампу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі6

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць