Культура

Полацкае княства, сватанне Ягайлы: сезон гістарычных рэканструкцый у Верхнім горадзе адкрыецца ўжо ў суботу

Сезон гістарычных рэканструкцый у Верхнім горадзе адкрыецца 18 мая: воінскія манеўры, знакавыя для беларускай гісторыі эпізоды, фотазоны і інтэрактыўныя пастаноўкі па суботах арганізуюць каля мінскай ратушы. Аб гэтым паведаміў БелТА рэжысёр праграм праекта «Музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе» Ігар Усенка. 

Асноўныя правілы паядынкаў XI-XVII стагоддзяў пакажуць сярэдневяковыя рэканструктары. Можна будзе ўбачыць асобныя элементы бітваў, якія адносяцца да напалеонаўскай эпохі, Першай і Другой сусветных войнаў. 

«Адкрыем сезон з перыяду Полацкага княства, на мяжы якога ўзнікла Мінскае княства. Пакажам некаторыя гістарычныя падзеі XII стагоддзя.

Хацелася б выбудаваць далейшую праграму па гістарычнай храналогіі, але астатнія пастаноўкі будуць залежаць ад дзён культуры розных дзяржаў, якія намечаны ў Верхнім горадзе», - расказаў Ігар Усенка. 

Да дня расійскай культуры рэканструктары плануюць інсцэніраваць некаторыя падзеі Айчыннай вайны 1812 года. Да дня Грузіі ў Беларусі на пляцоўцы Верхняга горада разгорнуцца баявыя падзеі Першай сусветнай вайны, паколькі грузінскія афіцэры, медсёстры, салдаты, якія ваявалі на тэрыторыі Беларусі, праявілі сябе дастойна і мужна. На мерапрыемствах, прысвечаных знаёмству з польскай культурай, пакажуць сцэны сватання і жаніцьбы князя Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі. 

«Мы робім акцэнт на вайну і мір, паколькі больш за 10 разоў Мінск разбураўся і адбудоўваўся ў сувязі са шматлікімі баявымі дзеяннямі.

Па сутнасці, мы так прасочваем шлях станаўлення беларускай дзяржаўнасці, фінальнай кропкай якога стане фестываль «Мінск старажытны» ў час святкавання Дня горада. Там ужо рэканструктарам будзе дзе разгарнуцца: арганізуем бітвы «пяцёрак», тактычныя баі, штурм замка», - растлумачыў рэжысёр. 

Пакуль жа арганізатары фестывалю прадаўжаюць збіраць заяўкі ад патэнцыяльных удзельнікаў. Распрацоўкай праграмы зоймуцца ў ліпені, калі будзе сфарміраваны поўны спіс жадаючых далучыцца да падзеі клубаў і калектываў. 

Паводле слоў Ігара Усенкі, увасабленне многіх гістарычных сцэн і баталій - працэс не толькі працаёмкі, але і затратны. Напрыклад, каб паставіць сватанне Ягайлы або Грунвальдскую бітву, арганізатары вымушаны кампанаваць воінаў з трох розных клубаў, бо амуніцыя і зброя павінны адпавядаць задуме і быць належнай якасці. У сярэднім цана адзення любой з эпох дасягае 5 тыс. еўра. Усё неабходнае для арганізацыі гістарычных рэканструкцый удзельнікі купляюць за ўласны кошт. Касцюмы, зброю, а таксама іншыя неабходныя аксесуары вырабляюцца па арыгінальных рысунках, гравюрах або макетах, якія захаваліся.

Некаторыя мерапрыемствы з удзелам аматараў гістарычнай рэканструкцыі лагічна ўпішуцца ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў.

Як расказаў дырэктар агенцтва падзейных праектаў «Альтэр Эга Груп» Аляксандр Рак, 22-23 чэрвеня будзе праведзены чэмпіянат па гістарычным фехтаванні федэрацыяй НЕМА. Каля 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Кітая, Італіі, Украіны і іншых краін, згодна з правіламі і прыёмамі вядзення баёў XVI-XVII стагоддзяў, правядуць бітвы ў некалькіх намінацыях. Пры гэтым будуць задзейнічаны розныя тыпы зброі: федэршверт, рапіра, балонскі меч. Запланаваны паядынкі з выкарыстаннем парных відаў зброі - рапіры і кінжала. Асобным мерапрыемствам у праграме стануць паказальныя выступленні лепшых байцоў федэрацыі НЕМА ў цэнтры Мінска каля ратушы або Палаца спорту, якія могуць прайсці 22 або 23 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій23

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну23

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?42

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў3

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій23

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць