Улада88

Мітрапаліт Кірыла — новы патрыярх РПЦ

У Маскве абраны шаснаццаты патрыярх Расійскай праваслаўнай царквы.

У Маскве абраны шаснаццаты патрыярх Расійскай праваслаўнай царквы. У храме Хрыста Збаўцы на Памесным саборы яго абіралі больш за 700 дэлегатаў.

Напярэдадні, у нядзелю, Архіярэйскі сабор высунуў тры кандыдатуры. Гэта мітрапаліты: Смаленскі і Калінінградскі Кірыла, Калужскі і Бароўскі Клімент, Мінскі і Слуцкі Філарэт.

У дзень галасавання мітрапаліт Філарэт узяў самаадвод на карысць Кірылы. «Мы павінны быць адзінадушныя, таму я і зняў сваю кандыдатуру. Гэта не знак нейкага негатыву, пратэсту», — сказаў уладыка.

Такім чынам на пасаду патрыярха засталося толькі два кандыдаты — Кірыла і Клімент. Архіяпіскап Полацкі Феадосій прапаноўваў вызначыць новага патрыярха лёсаваннем, але ягоная прапанова была адхіленая.

У выніку таемнага галасавання за Кірылу прагаласавала — 508, за Клімента — 169.

Новы патрыярх (свецкае імя Ўладзімір Гундзяеў) нарадзіўся ў 1946 годзе ў Ленінградзе ў сям’і святара. Па сканчэнні школы паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю, а потым — Акадэмію, якую скончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам дагматычнага багаслоўя ў ЛДАіС, адначасова — асабісты сакратар мітрапаліта Ленінградскага Нікадзіма.

Ад 1971 па 1974 гады — прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату пры Сусветнай Радзе Цэркваў у Жэневе. Ад 1974 па 1984 — рэктар ЛДАіС. Ад снежня 1984 — архіяпіскап Смаленскі і Вяземскі. Ад 1988 — архіяпіскап Смаленскі і Калінінградскі. 25 лютага 1991 году ўзведзены ў сан мітрапаліта.

Мітрапаліт Кірыл публічная асоба. Па згадках у СМІ ён нават апярэджваў Аляксія II. Гундзяеў некалькі разоў сустракаўся з папам Рымскім Бенедыктам XVI. За ім замацаваўся неафіцыйны статус «міністра замежных справаў РПЦ».

Каментары8

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць