Культура

Першая выстава забытага мастака з Заходняй Беларусі

У Мінску, у фальварку «Добрыя мыслі» адчынілася экспазіцыя твораў Паўлы Южыка. Мастак жыў, працаваў і тварыў у вёсках, мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі пры канцы XIX‑ - першай палове ХХ ст.

29 студзеня ў Менску ў фальварку «Добрыя мысьлі» (вул. Магілёўская, 12, станцыя метро «Інстытут культуры») адчынілася экспазыцыя твораў Паўлы Южыка.

Мастак жыў, працаваў і тварыў у вёсках, мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі пры канцы XIX‑ и першай палове ХХ ст., аднак пэрсанальную выставу займеў толькі праз шэсьцьдзесят пяць гадоў пасьля сьмерці.

У экспазыцыі — дваццаць сем твораў.

Гэта, на думку арганізатараў выставы, — прыкладна траціна таго, што ўдалося выявіць і адрэстаўраваць з творчай спадчыны забытага мастака.

Частка карцін захавалася ў прыватных зборах жыхароў вёскі Вётхава, што на Смаргоншчыне, дзе ў 1874 годзе нарадзіўся мастак і дзе правёў апошнія гады свайго жыцьця. Некалькі дзясяткаў твораў знаходзяцца ў сховах Смаргонскага краязнаўчага музэю, куды іх перадала ўдава Паўлы Южыка Марыя Аляксееўна.

Гаворыць мастацтвазнаўца Тацяна Гаранская:

«Нарэшце мы адкрываем для сябе гэтае цудоўнае мастацтва. Яно хоць і рэалістычнае, але для нас яно — сакральнае, бо гэта мастацтва душы беларускай».

Адкрыў жа мастацтвазнаўцам імя Паўлы Южыка доктар філялёгіі Арсень Ліс.
Ён — зямляк мастака, які да таго ж хрысьціў бацьку спадара Ліса.

«Я яго памятаю хлапчуком — з бацькам мы хадзілі да яго

. Пасьля таго як ён выйшаў на пэнсію пасьля працы ў Віленскай беларускай гімназіі, ён вярнуўся на сваю малую радзіму — гэта залескія ваколіцы, ваколіцы Агінскага. Дарэчы, вось на гэтых краявідах намаляваныя гэтыя ваколіцы.
Ён пабудаваў добры дамок з майстэрняй, пасадзіў выдатны сад, яблыневы і сьлівавы, на які мы, хлапчукі, так ласа пазіралі».

З прыватнай калекцыі Арсеня Ліса на выставе экспануецца некалькі краявідаў і партрэтаў Паўлы Южыка. Адзін зь іх — партрэт бацькі мастака — самы раньні з выяўленых яго твораў. Ён датуецца 1898 годам. Бацька Паўлы Южыка Тамаш быў, дарэчы, апошнім садоўнікам у маёнтку Агінскіх у Залесьсі.

Партрэты жыхароў Смаргоншчыны ў экспазыцыі выставы асабліва ўразілі мастацтвазнаўцаў. Тацяна Гаранская працягвае:

«Вобразы, якія прадстаўленыя на партрэтах, хаця яны пісаныя ў вёсках, але ў гэтых тварах,

у паставах гэтых асобаў я бачу той дух, тую культуру, якая панавала ў Вільні ў 20—30‑х гадах мінулага стагодзьдзя.
Тую энэргетыку, якая была закладзеная ў віленскую культуру таго часу, я адчуваю і ў мастацкім почырку гэтага творцы».

Забытым Павал Южык, як і іншыя мастакі таго краю, стаў не выпадкова. Тацяна Гаранская назвала мастацтва Заходняй Беларусі рэпрэсаваным і выказала прапанову прысутным дамагацца стварэньня Музэю заходнебеларускага мастацтва.

Валянціна Аксак, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост1

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць