Улада2020

Лукашэнка — Наскевічу: Як можна трымаць чалавека ў ізалятары чатыры гады?

 Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час правядзе нараду з праваахоўным блокам краіны. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рабочай сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам, піша БелТА.

«У найбліжэйшы час мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па надзённых пытаннях. Павінен проста сказаць, што апошняй кропляй, якая прымусіла мяне спланаваць такое мерапрыемства, што, натуральна, выклікала ў мяне насцярожанасць, — гэта празмернае зацягванне следчых дзеянняў. І апошні факт, які мне быў дакладзены (я даручаў разабрацца ўжо Аператыўна-аналітычнаму цэнтру) па галоўным інжынеры завода колавых цягачоў. Вы вялі следчыя дзеянні чатыры з лішнім гады і так нічога ў судзе не даказалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў следчы ізалятар (нават не ў турму, а ў следчы ізалятар — розніца зразумелая) і трымаць яго ў чатырох сценах чатыры гады? Трымаць гэтага чалавека і потым за недаказанасцю адпусціць. Справа ў тым, што гэта распушчанасць праваахоўных органаў. І, у прыватнасці, хутчэй за ўсё следства. Я з генеральным пракурорам буду разбірацца, чаму ён так «наглядае» за крымінальнымі справамі і за выкананнем закона», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу, што менавіта вынікі расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ падштурхнулі яго да правядзення нарады з праваахоўнай сістэмай у цэлым. «Гэта не справа. Мы да людзей павінны ставіцца па-чалавечы», — расставіў прыярытэты Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Івана Наскевіча вынікамі работы Следчага камітэта за мінулы перыяд гэтага года, а таксама расследаваннем найбольш рэзанансных крымінальных спраў. «Калі ёсць нейкія рэчы, на якія вы павінны звярнуць маю ўвагу, я гатовы выслухаць. Але самае галоўнае — шэраг грамадска значных крымінальных спраў, якія вы вядзеце, у тым ліку і якія знаходзяцца ў мяне на кантролі. Калі гэтыя справы ўжо прайшлі праз суд — вашыя заўвагі, прэтэнзіі да судовай сістэмы. Гэта мяне павінна тычыцца наўпрост, бо прэзідэнт адказвае і за судовую галіну ўлады», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што ў студзені-ліпені ў краіне быў адзначаны рост злачыннасці на 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. «Гэта пацягнула рост колькасці распачатых крымінальных спраў», — сказаў ён

Галоўнага інжынера МЗКЦ, якога трымалі пад следствам больш за чатыры гады, зноў апраўдалі — і нарэшце вызвалілі

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова17

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся6

21-гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў3

У Гродне абвалілася сцяна дома, які рэканструявалі

Ці застанецца Беларусь у Саюзнай дзяржаве пасля Лукашэнкі? Меркаванне Шрайбмана17

На вайне ва Украіне знік яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі2

У Расіі апублікавалі арыенціроўку на ўладальніка фур, якога падазраюць у дачыненні да атакі на вайсковыя аэрадромы2

«Смурод такі, што немагчыма дыхаць». Дом у «Мінск-Свеце» тры дні залівала каналізацыяй3

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон64

Будзе да +31°С3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова17

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць