Грамадства44

Аляксандр Шакуцін — брату ў судзе па справе медыкаў: Я з табой, ты сумленны чалавек

У панядзелак у Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над 21 фігурантам крымінальнай справы аб карупцыі. Сярод іх — гендырэктар прадпрыемства «Белфармацыя» Вячаслаў Гніцій, дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Сталяроў і яго намеснік Зінчанка, піша kp.by.

Вядомы бізнэсмен Аляксандр Шакуцін, старшыня рады дырэктараў «Амкадора», прыйшоў падтрымаць аднаго з абвінавачаных — Сяргея Шакуціна, свайго малодшага брата. Трымаючы руку на грудзях, бізнэсмэн з сумным тварам глядзеў у «клетку», дзе сядзеў брат, — відаць было, што ён вельмі перажывае.

Сяргея Шакуціна абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 431 за дачу хабару. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — 7 гадоў пазбаўлення волі.

Падчас перапынку Аляксандр Шакуцін пагаварыў з журналістамі.

— Вы не губляеце аптымізму, — заўважылі журналісты.

— Напэўна, любы чалавек, які ў нешта верыць, ніколі не губляе аптымізму. Самая апошняя справа — страціць аптымізм і веру.

— Вам не крыўдна, што ваш брат — адзіны з прадстаўнікоў бізнэсу, які знаходзіцца за кратамі? Усе астатнія пад хатнім арыштам.

— Ведаеце, крыўда — гэта самае апошняе, што ёсць у чалавека. Ёсць закон.

— Вы верыце, што брат невінаваты?

— Абсалютна. Я не магу судзіць — я не ведаю матэрыялы справы. Мне складана нешта казаць: вінаваты, не вінаваты. Гэта кваліфікацыя суда, не мая. Адзінае, што магу сказаць, — што мой брат з дзяцінства быў заўсёды сумленным, адкрытым і добразычлівым. Ніколі нікому зла не зрабіў у гэтым жыцці. Гэта я дакладна ведаю, — голас у бізнэсоўца дрыжыць.

— А як вы падтрымліваеце свайго брата?

— Падтрымліваю маральна, гледзячы яму ў вочы ўсяго толькі.

— А вам давалі спатканне з братам?

— Не.

Сыходзячы з залі суда, Шакуцін павярнуўся да брата:

— Я з табой. Ты сумленны чалавек, я гэта ведаю.

Сяргей Шакуцін

Па словах жанчын, якія прыйшлі ў суд у якасці слухачоў, яны распавялі, што прыехалі падтрымаць свайго калегу — дырэктара кампаніі «Іскамед» Сяргея Шакуціна.

— Прыехаў амаль увесь калектыў. Нас шмат — я думаю, што не менш за 100 чалавек, — кажуць жанчыны. — Хтосьці стаіць на лесвіцы ў калідоры. Шакуцін вельмі цудоўны чалавек. Ён усім дапамагаў.

Абаронца Сяргея Шакуціна папрасіла аб закрытым судовым пасяджэнні. Суд прыняў рашэнне хадайніцтва «часткова задаволіць». Абаронца таксама папрасіла вызваліць з-пад варты Шакуціна.

— За адзін год і два месяцы ўтрымання пад вартай стан здароўя нашага падабароннага рэзка пагоршыўся, абвастрыліся хранічныя захворванні,— кажа абаронца. - Шакуцін пакутуе на шэраг хранічных захворванняў, якія патрабуюць індывідуальнага падыходу …

Паводле яе слоў, у Шакуціна пачаліся праблемы з артэрыяльным ціскам. Ён доўгі час пакутуе на бяссонніцу, галавакружэнне, адчувае моцныя галаўныя болі. Пагоршыўся у бізнэсоўца і зрок.

Шакуцін адмовіўся ад дачы паказанняў падчас следства, але, як сцвярджае абаронца, мае намеру даваць паказанні ў судзе.

Па словах адваката Шакуціна, сёння больш за палову супрацоўнікаў прыйшлі падтрымаць свайго кіраўніка ў будынак суда.

— Гэта сведчыць пра тое, што Сяргей Іванавіч з'яўляецца бездакорным кіраўніком. І дастойны індывідуальнага падыходу да сваёй асобы …

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць