Усяго патроху77

Dana Holdings усё ж пусціла праўнучку Станюты на вуліцу імя яе прабабулі

Беларускую гімнастку Меліціну Станюту не пусцілі прагуляцца па вуліцы ў Мінску, названай у гонар яе прабабулі Стэфаніі Станюты. Там знаходзіцца элітны пасёлак, пабудаваны Dana Holdings. Забудоўшчык растлумачыў, у чым справа, і правёў нашчадкаў знакамітай актрысы па вуліцы, піша Tut.by.

Пасёлак на вуліцы Стэфаніі Станюты з 14 дамоў размешчаны каля Цнянскага вадасховішча, вакол прыватная забудова і лес. Участак агароджаны па перыметры, на ўездзе — шлагбаум і КПП. На мінулым тыдні Меліціну Станюту на вуліцу не прапусцілі, параіўшы звярнуцца да забудоўшчыка Dana Holdings. У кантакт-цэнтры кампаніі гімнастка не атрымала адказу.

— Як праўнучцы і ўнучцы прайсціся па вуліцы прабабулі? — пыталася спартсменка ў сацсетках.

На пытанне Tut.by, чаму тут плот і КПП, старшыня рады дырэктараў Dana Holdings Вібар Муліч адказвае: гэта рашэнне людзей, якія тут жывуць.

— Гэта закрытая тэрыторыя, вуліца нікуды не выходзіць. Так дамовіліся жыхары паміж сабой для бяспекі. Для іншых грамадзян гэтая вуліца не нясе функцыі. Але не для праўнучкі Станюты. Калі яе сюды не пусцілі — гэта было звязана з непрафесіяналізмам ахоўніка, ён няправільна сябе павёў. Для нас гэта не менш непрыемны выпадак.

Старшыня рады дырэктараў Dana Holdings Вібар Муліч.

У Dana Holdings распавялі, што пытанне вырашылася. Агульны знаёмы звязаўся з забудоўшчыкам і спартсменкай, пасля чаго дзяўчыну запрасілі прагуляцца па вуліцы яе прабабулі.

Меліціна Станюта прыехала на сустрэчу з бацькам — Дзмітрыем Станютам. Старшыня рады дырэктараў Dana Holdings Вібар Муліч правёў іх праз пункт пропуску.

На ўездзе сустракае супрацоўнік у форме, Муліч кажа, што гэта ахоўнік. На КПП стаіць камера відэаназірання. Вуліца Станюты праходзіць амаль паралельна вуліцы Кальцова, якая таксама абгароджана высокім плотам і туямі — за імі толькі бачныя дахі хат.

Цяпер вуліца тупіковая, але, магчыма, яе працягнуць.

«Дамы тут огого», — публікуе ў Instagram Меліціна.

— Мы былі вельмі рады, што сярод імён, якія атрымалі новыя вуліцы, будзе вуліца Станюты. Наша сям'я чакала, калі яна з'явіцца. Але некалькі гадоў здавалася, быццам такой вуліцы няма. Мы не ведалі, дзе яна. Летам я выязджаў на Цнянку і раптам, праязджаючы тут, убачыў гэты плот з таблічкай. Бывае так: ты ходзіш міма нейкага месца і не заўважаеш, якое яно. Так было і ў гэтым выпадку.

Дзмітрый Станюта быў непрыемна здзіўлены, што вуліца імя яго бабулі стала закрытай.

Дзмітрый Станюта.

— Не ведаю, хто тут жыве. Выглядае добра, новыя багатыя катэджы. Нагадвае карціну Драздовіча «Абсерваторыя на кальцы Сатурна», відаць, што не тутэйшы краявід. Але давайце паглядзім на гэта пазітыўна.

Пасля прагулкі Муліч паабяцаў сям'і Станюты: па папярэднім узгадненні яны могуць сюды прыходзіць.

У элітным пасёлку на вуліцы Стэфаніі Станюты зарэгістраваны 14 дамоў. Гэтыя катэджы ў 2015 годзе пабудавала Dana Holdings.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць