Афіша22

Фестываль «Рок за жыццё» сёлета пройдзе ў Магілёве і Мінску

Фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, адбудзецца ў чацвёрты раз.

5 кастрычніка ў мінскім клубе Re:Public сыграюць Nizkiz, «Крама», «Разбітае сэрца пацана», Re1ikt і Luty Sakavik. Упершыню канцэрт у межах фестывалю пройдзе і ў Магілёве. 6 кастрычніка на сцэну клуба Cuba выйдуць «Петля пристрастия», «Разбітае сэрца пацана», Re1ikt і Luty Sakavik.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

Вядомыя музыкі ва ўсім свеце актыўна выступаюць супраць гэтай антыгуманнай меры. Адпаведны зварот да беларусаў у 2010 годзе запісаў Стынг, у 2014-м у праекце «Апошні золак» паўдзельнічалі Ганна Хітрык, Алесь Дзянісаў, Лявон Вольскі, Віктар Рудэнка, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў і Анастасія Шпакоўская. Фестываль «Рок за жыццё» раней праводзіўся ў Брэсце, Віцебску і Мінску.

«Хоць пакаранне і павінна быць незваротным, сувымерным здзейсненаму злачынству і справядлівым, смяротнае пакаранне не лепшы спосаб, — мяркуе Зміцер Халяўкін з гурта Nizkiz. — Заўсёды ёсць рызыка памылкі, існуе мноства прыкладаў. Таксама патрэбныя людзі, якія будуць выконваць прысуды, а значыць, яны таксама будуць забойцамі. Смяротнае пакаранне — гэта забойства, толькі ўзаконенае. А жорсткасць заўсёды будзе спараджаць жорсткасць».

«Я супраць смяротнага пакарання, таму што потым ужо нічога не выправіць», — лаканічна выказваецца фронтмен «Пятлі» Ілля Чарапко-Самахвалаў.

Фестываль «Рок за жыццё», Мінск

NIZKIZ, КРАМА, RE1iKT РСП, LUTY SAKAVIK

5 кастрычніка, Мінск, клуб Re:Public, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)

Дзверы: 17.00
Пачатак: 18.00
Квіткі: ад 7 рублёў
Даведка: +375291212296

Магілёў

ПЕТЛЯ ПРИСТРАСТИЯ, РСП, RE1iKT, LUTY SAKAVIK

6 кастрычніка, Магілёў, клуб Cuba (вул. Першамайская, 29)
Пачатак: 17.00
Квіткі: ад 7 руб.
Даведка: +375291212296

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць