Былы гулец зборнай Нідэрландаў памёр у 43 гады. Ён доўгі час змагаўся з невылечнай хваробай
Памёр футбаліст Фернанда Рыксэн. Ён выступаў за «АЗ Алкмаар», «Зеніт», «Рэйнджэрс» і «Фартуну». З «Зенітам» нідэрландзец выйграў Кубак УЕФА і Суперкубак УЕФА.
Сегодня утром не стало Фернандо Риксена.
«Зенит» выражает глубокие соболезнования родным и близким экс-футболиста сине-бело-голубых. pic.twitter.com/MyFoI6CbEF
За нацыянальную зборную абаронца правёў 12 матчаў.
Апошнія шэсць гадоў Рыксэн змагаўся з бакавым аміятрафічным склерозам. Гэта невылечнае захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое прыводзіць да паралічу і наступнай атрафіі цягліц.
Фернанда доўгі час быў прыкаваны да ложка.
Каментары