Меркаванні

Не атаесамляйма Айчыны з рэжымам

Камэнтар Валера Булгакава да заявы Аляксандра Фядуты:

Камэнтар Валера Булгакава да заявы Аляксандра Фядуты:

Па-першае, не падмяняйце паняцьцяў. Па-другое, цяперашняя сытуацыя – лягічнае наступства авантурнай палітыкі Лукашэнкі. Па-трэцяе, канфлікт з Расеяй няхай зрэфармуе сьветапогляд эліты.

Заява А.Фядуты зводзіцца да ідэі, што апазыцыі трэба нейкім чынам падтрымаць, разьдзяліць клопат улады ў новых умовах, якія ўзьнікнуць у выпадку, калі цэны на газ узрастуць утрая, а мо і ў чатыры разы. То бок беларуская апазыцыя ў гэтай сытуацыі мусіць выбіраць паміж нейкімі абстрактнымі ідэаламі, прынцыпамі і патрыятычным абавязкам, клопатам аб незалежнасьці нашай краіны. Ход такіх разважаньняў у мяне заўсёды выклікае адчуваньне падмены паняцьцяў.

У цяперашніх варунках пытаньне пра незалежнасьць Беларусі не стаіць. Кансэнсус аб сувэрэнітэце фактычна дасягнуты за апошнія 15 гадоў: за незалежнасьць выступае і Лукашэнка, і грамадзянская супольнасьць, і, як паказвае сацыялягічнае апытаньне, бальшыня насельніцтва за незалежнасьць адназначна. І ў такіх кантэкстуальных варунках мне здаецца, што гаворка ідзе пра спэкуляцыю і падмену паняцьцяў. Мы трапляем ў пастку мысьленьня Лукашэнкі, дзяржаўных ідэолягаў, якія атаясамліваяюць Беларусь з сучасным беларускім рэжымам.

Сытуацыя, якую мы цяпер назіраем, зьяўляецца лягічным наступствам авантурнай палітыкі Лукашэнкі, які не хацеў увесь гэты час зразумець сэнс імпэрскай палітыкі Масквы і працягваў заігрываць з расейскім мядзьведзем. Тое, што мы маем, сытуацыя, калі Расея рэзка мяняе правілы гульні, ёсьць наступствам стратэгічна памылковай палітыкі рэжыму. Беларускі кіраўнік спрабаваў вярнуцца да кансэрватыўнай савецкай мадэлі ўзаемадачыненьняў з імпэрскай мэтраполіяй, што фактычна робіць яго ў пэўнай ступені наступнікам Машэрава: у абмен за палітычную ляяльнасьць і паскораную асыміляцыю ён патрабаваў неабходныя рэсурсы па нізкіх цэнах. Акурат сёньняшняя сытуацыя з газавым шантажом з боку Расеі паказвае, што гэтая мадэль дачыненьняў не працуе, што Расея крута мяняе правілы гульні і ёй не цікавы такі сымбалічны палітыка-эканамічны абмен. Расею у першую чаргу цікавіць іншая сыстэма дачыненьняў, калі палітычная ляяльнасьць і рэсурсы канвэртуюцца ў заваёвы расейскага капіталу на ўнутраным рынку Беларусі.

Лукашэнка ж гэтага ўпарта не хацеў разумець і прызнаваць.

Хацеў бы тут закрануць такое пытаньне: тое, што адбываецца, насамрэч на руку усім беларускім элітам, бо нават пралукашэнкаўская эліта мусіць зразумець, што Расея ня нейкая казачніца, што выконвае ўсе пажаданьні за так, што гэта імпэрыялістычная капіталістычная дзяржава, якая перасьледуе перадусім нейкія свае ўласныя эканамічныя інтарэсы. Гэта як у нацыяналістычным беларускім дыскурсе існавала міталягізацыя беларускага народу як самага сьвятога, прыўкраснага і выключнага на эўрапейскім кантынэнце, так і ў праўладных колах ўзьнікала міталягізацыя Расеі як адзінай апоры, абаперціся на якую можна ў любы час і практычна задарма, каб вырашыць любыя свае ўнутраныя праблемы. Гэта зусім ня так. І гэты канфлікт, калі ён будзе разьвівацца паводле жорсткага сцэнара, мусіць паспрыяць рэфармаваньню сьветапогляду эліты.

Таму спэкуляцыі накшталт фядутаўскай мне падаюцца не да канца прымальнымі. Пытаньне пра беларускую незалежнасьць не стаіць, яно ўздымаецца толькі ў выніку нейкіх ня вельмі строгіх у лягічным пляне пабудоваў палітычных аналітыкаў. Насамрэч стаіць пытаньне пра выжывальнасьць і стабільнасьць лукашэнкаўскага рэжыму ў новай сытуацыі. Ізноў жа, пытаньне гэтае ня мае нейкага прыцэлу на 2007 г. Увогуле існуе меркаваньне, што ў 2007 г. шараговы беларус не адчуе на сабе падвышэньня цэнаў. Праблема ж у тым, што лукашэнкаўцы выдатна разумеюць: гэтае падвышэньне б’е па нейкім эвэнтуальным чацьвертым тэрміне. Папросту ў выніку падвышэньня цэнаў на газ будзе разбураны той дэ-факта сацыяльны кантракт, які яднае беларускага прэзыдэнта зь беларускім народам. Калі папулісцкія абяцанкі далейшага росту ўзроўню жыцьця ня спраўдзяцца, у 2011 годзе ў лукашэнканцаў ня будзе аргумэнтаў на сваю карысьць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак1

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

Беларусцы за мяжой пісалі з нумара затрыманага знаёмага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак1

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць