Свет2222

Парвалі вуха, адбілі ныркі. Расійскі прапагандыст скардзіцца на катаванні на трэнінгу ў Крыме

Рэдактар ​​«РИА Новости» Святаслаў Паўлаў падаў заяву ў Следчы камітэт Расіі з-за жорсткага абыходжання падчас курсаў экстрэмальнай журналістыкі «Бастыён», абавязковых для атрымання акрэдытацыі ў сілавікоў, піша «Медиазона». Без праходжання гэтых курсаў расійскіх журналістаў і прапагандыстаў не пускаюць у гарачыя пункты.

Курсы праходзілі ў верасні на тэрыторыі вайсковай часці, дзе знаходзіцца 810-я гвардзейская брыгада марской пяхоты Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі ў анексаваным Севастопалі. Разам з Паўлавым там былі некалькі дзясяткаў іншых журналістаў і прапагандыстаў.

Рэдактар ​​расказаў, што атрымаў траўмы падчас дэманстрацыйнага захопу заложнікаў, які адбыўся раптам падчас адной з лекцый. Па словах журналіста, марпехі ўварваліся і паклалі ўсіх тварам у падлогу. Яму ўдалося вырвацца з будынка, аднак адзін з вайскоўцаў вярнуў яго назад, суправаджаючы свае дзеянні матам, ударамі і абразамі.

Пасля гэтага слухачам курса надзелі на галаву мяшкі, якімі перыядычна душылі. Затым журналістаў і прапагандыстаў пагрузілі ў аўтобусы і павезлі на палігон. У аўтобусе ўдары і здзекі працягваліся.

Таксама іх прымушалі поўзаць па камянях і білі. Калі Паўлаў пачаў задыхацца ў мяшку і страчваць прытомнасць, яму сказалі, што ён забіты.

«І далей пайшлі астатніх катаваць, дзесьці паўгадзіны. Іх палівалі барановай крывёю, стралялі над галовамі, прымушалі скакаць-адціскацца — карацей, нейкае поўнае пекла», — распавёў расійскі прапагандыст.

Пасля захопу ў Паўлава канстатавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, шматлікія раны твару, тулава, канечнасцей, удар мяккіх тканак грудной клеткі і каленных суставаў, а таксама падазрэнне на страсенне мозгу. Адной з удзельніц курсаў парвалі вуха, іншаму адбілі ныркі.

Паўлаў сцвярджае, што вайскоўцы не адразу пагадзіліся аказаць журналістам медыцынскую дапамогу. Ён і некалькі іншых удзельнікаў «Бастыёна» пакінулі курс датэрмінова.

Прапагандыстаў і журналістаў пасялілі ў казарме, прымушалі шыхтаваць, забаранялі пакідаць тэрыторыю часці. Ніхто загадзя не папярэджваў пра форму і змест курсаў.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць