Культура1212

Страшныя сілы маўчаць у беларускай цемры. «Бадай, будка»: у Беларусі ўпершыню напісаны раман па-ўкраінску

Нехта ціхі маўчыць у цемры — такі падзагаловак мае новы раман Наталкі Бабінай. 

Будка — маладыя з цяжкасцю разумеюць, пра што гаворка. Такія «Будкі» раней стаялі ўздоўж усіх чыгунак. Так называлі дамы абходчыкаў, набудаваныя ў свой час уздоўж чыгунак. Была свая атмасфера і містыка ў гэтых «Будках» — зазвычай гэта былі мураванкі, стаялі яны далёка ад вёсак, адасоблена. Як хутар, але пры чыгунцы. Свой дух быў і ў іх жыхароў: гэта былі людзі з мясцовых, не чужынцы, але і не чыстыя земляробы, гэта былі людзі «каляі».

Менавіта такую Будку пад Берасцем і набывае гераіня рамана, вакол яе і разгортваюцца падзеі. Катастрофа разгортваецца. Страшныя, цёмныя сілы — антыгомы — захапілі Беларусь, частку людзей на вачах у іншых перакруцілі на фарш. Жах пануе ў гарадах. Іх жыхароў — тых, каго новая нязнаная сіла пакінула ў жывых, — прышэльцы водзяць на катаржныя работы, дзяўбсці тунэль углыб зямлі.

У сёлах навалач не пануе, але калапс эканомікі і дзяржавы адкінуў сялян у сераднявечча, нараджаюцца новыя феадалы.

Героі рамана спрабуюць асэнсаваць новую рэчаіснасць, адзін з іх кіруецца ў Менск — які апынаецца такім жа спустошаным, як і Берасце.

Герояў — гераінь найперш — «Бадай, будкі» вы пазнаеце. Яны перайшлі сюды з «Рыбінага горада» — папярэдняга рамана Бабінай, які стаў бестсэлерам і быў перакладзены на чатыры замежныя мовы, у тым ліку англійскую, што рэдкасць для беларускіх кніг, а найбольшы камерцыйны поспех меў у Польшчы.

Не ўсім героям суджана застацца ў жывых у новым творы… Кніга «Бадай, Будка» напісаная з уласцівым гэтай аўтарцы размахам.

Адрозненне другога рамана Бабінай ад першага — у тым, што ён напісаны па-ўкраінску, а не па-беларуску. І гэта фантастычна важны момант для беларускай культуры. Бо гэта першы раман — не асветная кніга, не мемуары, а раман, напісаны па-ўкраінску ў Беларусі. Здаецца, і беларускія татары, і беларускія палякі, і беларускія яўрэі, і беларускія літоўцы ніводнага рамана пасля вайны не напісалі. Так што — гэта першы.

З савецкага часу наша краіна выйшла жахліва «обезліченной». Пападзі з завязанымі вачыма ў мікрараён — ты не скажаш, Берасце тут ці Менск, Крычаў ці Полацк. Пра шматкультурную Беларусь мы можам толькі марыць. Цэлы раман — вялікая справа дзеля гэтай разнастайнай Беларусі. 

Страшныя сілы маўчаць у нашай беларускай цемры. Заняўшы Беларусь, з гэтага плацдарма антыгомы плануюць захапіць цэлы свет. І ад жменькі людзей, ад слабых жанчын на далёкай Будцы залежыць, ці ўдасца ўратаваць цывілізацыю людзей. А прэзідэнты Беларусі ды Украіны, якія таксама дзейнічаюць у рамане, могуць нашмат менш.

Як і папярэдні раман Бабінай, новы — гэта фантастычны трылер з элементамі гістарычнага, палітычнага і жаночага раманаў. Але ў параўнанні з першым жаночага і святла стала менш, а фантастычнага і змроку — больш.

Вердыкт, вынесены Бабінай нашай сучаснасці, суровы. І хворы на Альцгеймера стары, і нават кот выяўляюцца нашмат карыснейшымі для (надзеі на) вызваленне, чым бязмоўныя масы, што сунуцца на новыя каменаломні так жа атупела, як некалі хадзілі датэрмінова кідаць паперкі ў фанерныя скрыні. Бо хворы на Альцгеймера, як аказалася, прынамсі мае абарону, браню — сваю родную мову, якую адну ўжо ён толькі і памятае.

Бабіна плануе выдаць раман і па-беларуску, але, каб падтрымаць шматкультурнасць і адчуць адценні мовы, набывайце гэты раман па-ўкраінску.

Ён прадаецца ў мінскіх кнігарнях «Акадэмкніга» ды краме №60 у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» ў Мінску). Яго можна замовіць і поштай праз kniger.by.

Раман, напэўна, выкліча лютыя спрэчкі, як толькі будзе заўважаны беларускім чытачом.

Наталка Бабіна. Бодай, Будка. — Мінск: Смелтак, 256 старонак.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць