Улада

МВФ вывучае, чаго б яшчэ запатрабаваць

З 3 па 10 сакавіка ў Беларусі будзе працаваць місія МВФ па вывучэнні эканамічнай сітуацыі ў краіне.

З 3 па 10 сакавіка ў Беларусі будзе працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па вывучэнні эканамічнай сітуацыі ў краіне, паведамілі БелаПАН у беларускім офісе МВФ.

Місія зоймецца вывучэннем апошніх змен у эканоміцы Беларусі. Яе прыезд пройдзе ў межах праграмы stand‑by і з’яўляецца своеасаблівым прамежкавым перад агляднай місіяй, якая плануе наведаць Мінск у канцы красавіка — пачатку мая, зазначылі ў офісе МВФ.

Групу экспертаў МВФ узначаліць Крыстафер Джарвіс — новы кіраўнік місіі па Беларусі. Раней місію МВФ па Беларусі ўзначальваў пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Расіі Невен Матэс.

***

Выканаўчы савет МВФ 12 студзеня 2009 года ўхваліў праграму stand‑by для Беларусі ў аб’ёме прыблізна 2,46 млрд. долараў пад рэалізацыю разлічанай на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года) праграмы эканамічных рэформ. Першы транш крэдыту ў 788 млн. долараў ЗША пад стаўку LIBOR плюс 0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі павінны пералічвацца з улікам паквартальных справаздач беларускага ўрада.

Беларусь звярнулася па атрыманне крэдыту да гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі ў кастрычніку 2008 года «ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння «падушкі бяспекі», неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу».

У студзені ў заяве намесніка дырэктара‑распарадчыка МВФ Такатошы Като зазначалася, што за праведзенай дэвальвацыяй нацыянальнай валюты ў Беларусі павінны прайсці найважнейшыя структурныя рэформы, у тым ліку лібералізацыя цэн і зарплаты. Запланаваныя ўрадам найважнейшыя меры ўключаюць скарачэнне мэтавага крэдытавання, дасягненне збалансаванасці бюджэту і аглядную палітыку ў сферы заработнай платы ў дзяржаўным сектары.

У прыватнасці, паводле інфармацыі МВФ, меры па бюджэтнай кансалідацыі непасрэдна скіраваныя на зніжэнне тэмпаў росту інвестыцый і спажывання. У 2009 годзе ў Беларусі павінен замарудзіцца рост зарплаты ў бюджэтнай сферы і сектары дзяржпрадпрыемстваў, будуць абмежаваныя дзяржаўныя інвестыцыі. Будуць таксама скарочаны асобныя субсідыі, але пры гэтым умацавана сістэма сацыяльнай абароны з мэтай падтрымання найбольш уразлівых слаёў насельніцтва.

У 1995 годзе МВФ спыніў выдзяленне крэдытаў Беларусі з‑за неадпаведнасці эканамічнай палітыкі ўрада рэкамендацыям фонду. У пачатку 2004 года ўрад і Нацбанк Беларусі заявілі пра адсутнасць неабходнасці ў прыцягненні крэдытных рэсурсаў МВФ. З таго часу і да канца 2008 года супрацоўніцтва з фондам было сканцэнтравана на атрыманні тэхнічнай дапамогі і кансультацый.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць18

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць18

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць