Грамадства

Краіна талераў пераходзіць на эўра

Эўразьвяз ухваліў увядзеньне ў Славеніі эўра.

Лідэры Эўразьвязу ўхвалілі ўвядзеньне эўра ў Славеніі з 1 студзеня 2007 году на саміце ў Брусэлі. Такім чынам, Славенія стане першай краінай з новых сябраў ЭЗ ад 2004 году, якая змагла ўвесьці адзіную валюту, перадае BBC News.

Краіне пад кіраўніцтвам Янэза Дрноўшэка ўдалося выканаць усе неабходныя крытэры па зьніжэньні дзяржаўнай запазычанасьці і дэфіцыце бюджэту для далучэньня да зоны эўра. Інфляцыя ў краіне склала ў 2005 годзе 2,4 адсотка пры неабходных 2,61 адсотка.

Цяпер замену славенскіх толара і стаціны на эўра ды эўрацэнты належыць ухваліць міністрам фінансаў ЭЗ. Ім таксама неабходна ўсталяваць канчатковы курс абмену славенскай і эўрапейскай валюты. Чакаецца, што гэтыя рашэньні міністры прымуць на паседжаньні 11 ліпеня, паведамляе агенцтва AFP.

Астатнія краіны, якія прэтэндуюць на ўваходжаньне ў зону эўра, пакуль ня магуць выканаць крытэр па інфляцыі. Чакаецца, што Эстонія, Літва, Латвія, Кіпр і Мальта пяройдуць на эўрапейскую валюту ў 2008 годзе, у 2009 годзе да зоны эўра далучыцца Славакія, а ў 2010-м Чэхія.

Lenta.ru

Нагадаем, што Славенія стала незалежнай амаль адначасова зь Беларусьсю – 25 чэрвеня 1991 году. На гэтым гістарычныя паралелі заканчваюцца. Славенія далучылася да NATO 29 сакавіка 2004 году, уступіла ў Эўразьвяз 1 траўня 2004 году. Цяпер першая з новых сябраў ЭЗ пераходзіць на эўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць