Здарэнні

Тры месяцы мужчына прысвойваў выручку: больш за $8000 сышло на забавы і казіно

У Слоніме аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявіў буйную растрату ў адной з крам па продажы аўтазапчастак. Следчыя органы распачалі крымінальную справу, а падазраваным прызналі 28-гадовага загадчыка гандлёвага аб'екта, піша Звязда.

Малады чалавек уладкаваўся на работу ў красавіку, а ўжо ў жніўні адважыўся на злачынства. У прыватнасці, ён пачаў прадаваць аўтамабільныя дэталі «міма кассы», а няўлічаную выручку забіраў сабе і пачаў выдаткоўваць на забавы, у тым ліку ў ігральных установах. У сярэднім падазраваны прысвойваў у канцы рабочага тыдня каля 300 рублёў, а часам у разы больш, паведамляе МУС.

У лістападзе кіраўнікі гандлёвай сеткі западозрылі, што іх могуць падманваць: тавар рэгулярна пастаўляўся ў краму, але фактычна не прадаваўся. Па разліках гаспадароў, пры такіх умовах запчасткі ўжо няма дзе было б захоўваць. Інтуіцыя не падвяла: падчас праверкі гандлёвага аб’екта спецыялісты выявілі нястачу, якая да таго часу склала каля 16 350 рублёў.

Вынікі рэвізіі былі накіраваныя ў праваахоўныя органы, пасля чаго супрацоўнікі мясцовага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі афёру і накіравалі матэрыялы праверкі следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.

Вядома, што падазраваны ўжо кампенсаваў шкоду. Раней мужчына не прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі8

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі13

Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»10

Канфлікт у дзіцячым садку: «Выхавацелька адчытвала дачку словамі «бессаромная» і «нахабная». Дзяўчынка цяпер баіцца хадзіць у прыбіральню10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць