У найбуйнейшых гарадах Казахстана забаранілі збірацца на вуліцах праз вірус
У сталіцы Казахстана Нур-Султане і найбуйнейшым горадзе Алма-Аце ўвядуць новыя абмежаванні з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Жыхары гарадоў змогуць выходзіць з дому толькі для куплі прадуктаў ці лекаў і выхаду на працу. Усе грамадскія зоны, у тым ліку паркі, гульнявыя пляцоўкі і набярэжныя, будуць закрытыя. Непаўналетнія не змогуць перамяшчацца без дарослых. На вуліцах гарадоў забароняць збірацца групамі больш як па трое чалавек. Забарона не закране толькі членаў сем'яў.
Меры ўступаюць у сілу з 28 сакавіка.
Каментары