У Рэчыцкім раёне жанчыны абакралі пенсіянера, прапанаваўшы зрабіць «прышчэпку ад каранавіруса»
У Рэчыцкім раёне тры жанчыны прыйшлі да пажылога чалавека ў госці з прапановай зрабіць «прышчэпку ад каранавіруса» і абакралі яго, паведамляе міліцыя.

Фота Надзеі Бужан
Да 83-гадовага мужчыны дадому прыйшлі тры жанчыны, цікавіліся здароўем, затым прапанавалі «прышчэпку ад каранавіруса». Пакуль пенсіянер пісаў «адмову ад прышчэпкі», тыя скралі ў яго 750 рублёў.
Мужчына звярнуўся ў міліцыю.
Зладзеек затрымалі з двума мужчынамі, калі яны на выкрадзеныя грошы адзначалі злачынства.
Каментары