Улада

Гендырэктара «Ждановічаў» раскулачылі

Распрацоўваецца графік, па якім ён верне ўсё ў «досыць кароткі час», паведаміў міністр Уладзімір Навумаў. «Ва ўмовах лібералізацыі эканомікі прадугледжваем і тое, што мы ў нейкай меры, калі было ўчынена не цяжкае эканамічнае злачынства і яно не з’яўляецца карупцыйным, не будзем занадта ўнікаць у гэтыя грошы».

Гендырэктар гандлёвага дома «Ждановічы» Яўген Шыгалаў часткова пакрыў дзяржаве нанесеную шкоду.

Распрацоўваецца графік, па якім ён верне ўсё ў «досыць кароткі час», паведаміў журналістам 27 сакавіка міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Я.Шыгалаў павінен пакрыць дзяржаве ўрон у памеры 85 млрд. рублёў. Асноўным эпізодам, што ставіцца ў віну бізнесмену, з’яўляецца нямэтавае выкарыстанне зямель і захоп зямель.

«Зямля была захоплена самавольна, але цяпер так склалася, што там працуе вялікая колькасць людзей. Таму мы

ўносім прапанову ўзаконіць гэтыя землі,
пакрыць шкоду», — сказаў У.Навумаў.

Адказваючы на пытанне, ці адсочвае МУС паходжанне грошай, якія накіроўваюцца на пакрыццё шкоды, міністр зазначыў: «Ва ўмовах лібералізацыі эканомікі прадугледжваем і тое, што мы ў нейкай меры, калі было ўчынена не цяжкае эканамічнае злачынства і яно не з’яўляецца карупцыйным, не будзем занадта ўнікаць у гэтыя грошы».

Я.Шыгалаў быў затрыманы ў Мінску 5 красавіка 2008 года. 15 красавіка яму было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 16 КК (саўдзел у злачынстве) і ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). 26 чэрвеня ён быў вызвалены з‑пад варты пад залог у 10 млрд. рублёў.

У ліпені Я.Шыгалаў выязджаў на лячэнне ў Лондан. Апошнія некалькі тыдняў перад вызваленнем пад залог ён знаходзіўся пад кругласутачнай вартай у Рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры «Кардыялогія», дзе праходзіў курс лячэння. Яшчэ да арышту Я.Шыгалаў двойчы перанёс інфаркт міякарду і быў прааперыраваны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць