Літаратура11

Вера Палазкова. Навучы мяне выжываць

Памяці Яні Паляковай пераклаў з расейскай Дзьмітры Дзьмітрыеў.

Памяці Яні Паляковай пераклаў з расейскай Дзьмітры Дзьмітрыеў.

мой магутны кардыётэрапэўт,
той, хто ўсталяваў мне гэты софт,
навучы мяне быць мацнейшай за лару крофт,
недасягальнай больш, чым астранаўт,
не здыхаць пасьля кожнага інтэрв’ю,
наўпрост тут, пры уваходзе ў ліфт,
не чытаць пра сябе гэты жахлівы
стос няпраўд

як яны разьзявяць свае сьмярдзючыя рты,
кажуць: «прасьпявай, нам птушка, матыўчык свой;
атрымай за гэта нашага бруду й лухты,
нашай бяздоказнасьці тупой, —
мы так моцна прагнулі быць як ты,
што зжарэм цябе ўсёй гурбой;
ты сілкуешся пачуцьцём ўласнай праваты
мы — табой»

выспа маіх скарбаў, маіх таямніц, маіх агней
мая крэпасьць, браня пасярод брані,
зрабі так, каб яны знайшлі каго разумней,
каб не мяне абралі;
усялякая мара, маё шчасьцейка, як толькі ўцяміш,
што ты ня ў сьне, —
чортава пастка на самой справе.

як яны бягуць мяне перамагчы,
дашчэнту мяне расьцерці;
усіх пераконваць я стамілася да немачы,
у тым, што і так магу памерці -
і наўрад ці я той паяц,
на якога глядзець за ўсё цікавей;
навучы мяне проста зноўку на нешта чакаць.
сагравацца чымсьці й найдалей.

віншую, мой лепшы шкада-што-толькі-сябрук,
мы змаглі б выжыць пры
ядзернай зіме, роўнай па сіле чатыром сотням разамкнёных рук
у кіслаце, ад якой — белыя пухіры;
жах толькі ў тым, што чэрці звужаюць круг,
што мне спаўняеца дваццаць тры
і накшталт таго, хто глядзіць на мяне звонку —
такі ж самы сядзіць унутры.
а ў спаборніцтвах па татальнай самоце
мы б падзялілі з табою
гран-пры

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць