Здарэнні11

Мінчук зарабіў 70 тысяч, прадаючы звычайныя маскі пад маркай рэспіратараў

Больш за 300 чалавек маглі стаць ахвярамі махлярства з рэспіратарамі, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Па гэтай справе затрымалі і ўзялі пад варту ў ізалятар часовага ўтрымання мінчука. На продажы масак пад выглядам рэспіратараў ён мог зарабіць больш за 70 тысяч рублёў.

Мужчына прымаў праз інтэрнэт заказы на рэспіратары сусветных вытворцаў з класам абароны FPP2 і FPP3. Прадаваў тавары праз сваю жонку, зарэгістраваную ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Патэнцыйных пакупнікоў мужчына пераконваў, што рэспіратары маюць неабходныя сертыфікаты, аднак у рэчаіснасці гэта былі павязкі сумнеўнай якасці і без маркіроўкі.

Аплата за тавар ажыццяўлялася накладзеным плацяжом, яго дастаўлялі кур'еры «Белпошты». Такім чынам, пакупнікі не маглі праверыць тавар да разліку з кур'ерам і адмовіцца ад яго атрымання. Павязкі замест рэспіратараў маглі набыць звыш 300 чалавек, а агульная сума шкоды можа скласці больш за 70 тысяч.

На сваіх сайтах мінчук называў два нумары тэлефона: адзін — для кансультацыі перад продажам тавару, другі — для накіравання прэтэнзій. Па словах пакупнікоў, датэлефанавацца па другім нумары ім так і не ўдалося.

Завялі крымінальную справу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць