Ежа

Карысць двайнога смаку: брэнд «Усе вітаміны» прадставіў новы прадукт са смакам клубніц і манга

ААТ «Лідскае піва» пашырыла асартымент брэнда «Усе вітаміны». Цяпер, акрамя соказмяшчальных напояў са смакам апельсіна, вішні, яблыка і персіка, спажыўцам даступны і новы летні прадукт — напой, у якім спалучаюцца знаёмыя нам клубніцы і экзатычнае манга.

Новы напой адпавядае сусветным трэндам на здаровае спажыванне. У яго складзе натуральны сок манга і клубніц, а таксама вітаміны групы В (у 0,9 літра напою ўтрымліваецца практычна палова сутачнай нормы). Акрамя таго, у прадукце, па аналогіі з усімі напоямі лінейкі, паменшанае ўтрыманне цукру. У параўнанні з сокамі і газаванымі напоямі «Усе вітаміны» са смакам манга і клубніц змяшчаюць у сярэднім на 20% менш цукру.

«Мы імкнемся прапаноўваць нашым спажыўцам толькі актуальныя прадукты. Кіруючыся сусветным трэндам на здаровае спажыванне, наша кампанія запусціла ў вытворчасць напой, які спалучае ў сабе яркі натуральны фруктовы смак і карысць вітамінаў. Пры гэтым ён выдатна асвяжае і спаталяе смагу. У прадукту ўмераная салодкасць клубніц і смак манга з ноткамі кіслінкі», — адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва».

Навінка будзе даступная ў ПЭТ-бутэльках аб'ёмам 0,45 і 0,9 літра. На паліцах крам «Усе вітаміны» са смакам манга і клубніц з'явяцца да канца красавіка. Напой рэкамендуюць ужываць у ахалоджаным выглядзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву10

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы15

Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе13

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло41

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву10

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць