Грамадства55

У Наваполацку, дзе на каранавірус захварэлі 13 медыкаў, памяняўся галоўурач гарадской бальніцы

У Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы — новы галоўны ўрач. Замест Сяргея Някрасава, які кіраваў медустановай 9 гадоў, гэтую пасаду заняла ягоная намесніца Ірына Шамянкова. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на інфармацыю novaya.by.

Ірына Шамянкова атрымала новае прызначэнне 5 мая — па распараджэнні гарадской улады. Чаму змянілася кіраўніцтва бальніцы, гарадская газета не паведамляе.

Нагадаем, у Наваполацку на каранавірус захварэлі 13 медыкаў.

Новаму галоўнаму ўрачу — 50 гадоў. Кар'еру Ірына Шамянкова пачала ў Полацкай гарадской бальніцы, дзе працавала тэрапеўтам, радыёлагам. Затым загадвала тут тэрапеўтычным аддзяленнем, была намеснікам загадчыка па медчастцы. У кастрычніку 2018-га перайшла ў Наваполацкую цэнтральную гарбальніцу — на пасаду намесніка галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай працы.

Бальніцай ў Наваполацку раней кіраваў 62-гадовы Сяргей Някрасаў. Ён прыйшоў на гэтую пасаду ў 2011 годзе.

Адстаўка Някрасава — ужо трэцяя па ліку ў асяроддзі высокага кіраўніцтва ў медыцынскіх колах на Віцебшчыне.

30 красавіка знялі з пасады галоўнага ўрача Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Сяргея Лазара.

Памяняўся і начальнік аблздароўя. Раней ім кіраваў Юрый Дзяркач — сенатар, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ад 7 красавіка гэтую пасаду займае Міхаіл Вішнявецкі, былы намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова37

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць